У Беларусі пачалі прышчапляць ад каронавіруса кітайскай вакцынай

У Беларусі пачалася вакцынацыя кітайскай вакцынай «SARS-CoV-2 Vaccine (Vero Cell), Inactivated», кампаніі «Sinopharm».
Як распавёў журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, каля двух тыдняў прэпарат праходзіў лабараторны кантроль, у працэсе якога нашы эксперты пераканаліся ў яго высокай якасці і бяспецы. Наступны этап — вакцынацыя, яна пачалася сёння: першай медустановай, дзе выкарыстоўвалі «SARS-CoV-2 Vaccine (Vero Cell)», стала сталічная 39-я паліклініка.

У лютым Беларусь атрымала сто тысяч доз кітайскай вакцыны. Першымі вакцыну атрымаюць сёння медыкі, педагогі, сацработнікі.

Першым прышчэпку атрымаў прафесар Міхаіл Пятровіч.

Паводле прэс-службы Мінздароўя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: