У Беларусі пачнуць абязлічваць асабістыя даныя людзей, якім аказваюць меддапамогу

Міністэрства аховы здароўя выпусціла пастанову №64 ад 28 траўня, якім зацвердзіла інструкцыю аб парадку абязлічвання персанальных даных пацыентаў. Дакумент апублікаваны сёння і ўступае ў сілу з 23 ліпеня.
Фота habr.com

Фота habr.com

Абязлічванне асабістых даных будзе рабіцца ў рамках эксплуатацыі цэнтралізаванай інфармацыйнай сістэмы аховы здароўя.

У інструкцыі гаворыцца, што будуць абязлічвацца наступныя даныя:

  • прозвішча, імя;

  • даныя аб серыі і нумары дакументаў, якія пацвярджаюць асноўныя і дадатковыя персанальныя даныя;

  • ідэнтыфікацыйны нумар (пры наяўнасці);

  • нумары дома, корпуса і кватэры месца жыхарства (месца знаходжання);

  • фотавыявы (лічбавы фотапартрэт) (пры наяўнасці);

  • даныя пра род дзейнасці;

  • інфармацыя пра вынікі патолагаанатамічнага ўскрыцця для ўстанаўлення прычыны смерці.

Абязлічванне можна рабіць шляхам увядзення ідэнтыфікатараў, якія будуць замяняць названыя даныя, праз замену складу даных, або з дапамогай іх дэкампазіцыі — разбіцця даных на некалькі частак з наступным раздзельным іх захоўваннем.

Паводле www.the-village.me


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: