У Беларусі пачынаюць працаваць гарачыя лініі па фактах завышэння коштаў

У Беларусі з 5 красавіка пачынаюць працаваць гарачыя лініі па фактах завышэння коштаў. Іх арганізавала Міністэрства антыманапольнага рэгулявання для таго, каб аператыўна рэагаваць на сітуацыю.
Фота: Fotolia

Фота: Fotolia

Чыноўнікі абяцаюць, што кожны факт будзе вывучаны, а «пры неабходнасці прынятыя меры ў адпаведнасці з заканадаўствам». Яны заклікаюць грамадзян і юрыдычных асобаў паведамляць пра факты росту цэнаў з пазначэннем назвы суб’екта гаспадарання, месца яго знаходжання, наймення тавару і пра тое, як змяніліся кошты.

Галоўныя ўпраўленні МАРГ па абласцях:
 
па Брэсцкай вобласці: (8 0162) 21 42 32, (8 0162) 53 76 33
 
па Віцебскай вобласці: (8 0212) 42 59 21, (8 0212) 42 51 04
 
па Гомельскай вобласці: (8 0232) 31 05 42, (8 0232) 31 04 59
 
па Гродзенскай вобласці: (8 0152) 68 49 62, (8 0152) 68 49 70
 
па Магілёўскай вобласці: (8 0222) 25 37 44, (8 0222) 32 73 33
 
па Мінскай вобласці: (8 017) 226 16 44, (8 017) 327 12 69
 
па Мінску: (8 017) 327 89 42, (8 017) 327 39 25.

Паводле euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!