У Беларусі падаражэла аўтамабільнае паліва.

Рознічныя цэны павялічаны c 11 сакавіка на 1 капейку. Цэны на бензін у нашай краіне не мяняліся са студзеня 2015 года.
Здымак Вадзіма Заміроўскага, tut.by

Здымак Вадзіма Заміроўскага, tut.by


«Белнафтахім» падвысіў кошты на паліва на 1 капейку. Гэта самае маленькае падаражанне паліва.
Цэны на АЗС з 0.00 гадзін выглядаюць так: АІ-92 — 1,12 рубля, АІ-95 — 1,20 рубля, АІ-98 — 1,31 рубля, ДТ — 1,24 рубля, дызель «Арктыка» — 1, 39.

Кошты на паліва ў Беларусі не мяняліся больш за два гады — з 13 студзеня 2015 года. Як раней заяўляў старшыня канцэрна «Белнафтахім» Ігар Ляшэнка, у краіне наспела неабходнасць павышэння коштаў на бензін, і прычын для гэтага некалькі.

Сярод іх увядзенне Расійскай Федэрацыяй «падатковага манеўру»; пагаршэнне кан'юнктуры сусветнага нафтавага рынку, што паўплывала на магчымасць падтрымліваць нізкі ўзровень коштаў на ўнутраным рынку за кошт экспартных продажаў; а таксама дэвальвацыя расійскага рубля.

Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: