У Беларусі пяць новых палітвязняў

Гэта асобы, пазбаўленыя волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў.
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі наступных вязняў:

Аляксандр Цялега – затрыманы, прад’яўлена абвінавачанне па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), узяты пад варту ў СІЗА;

Уладзіслаў Шынковіч – асуджаны прысудам суда Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці на паўтара года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па арт. 391 КК (абраза суддзі), накіраваны для адбыцця пакарання;

Сяргей Хаванскі – асуджаны прысудам суда Ленінскага раёна Гродна на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанвоу адкрытага тыпу па арт. 368 КК (абраза прэзідэнта), накіраваны для адбыцця пакарання;

Арцём Касач – асуджаны прысудам Віцебскага абласнога суда (у выніку апеляцыі на прысуд першай інстанцыі і замены пакарання) на паўтара года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), накіраваны для адбыцця пакарання;

Яўген Люцкі – асуджаны ў закрытым судовым паседжанні прысудам Віцебскага абласнога суда па ч.1 арт. 130 КК (распальванне варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці – супрацоўнікі МУС), ч.1 арт. 368 КК (абраза прэзідэнта) і ч.1 арт. 366 (пагрозы гвалтам у дачыненні да прэзідэнта, у мэтах перашкодзіць ягонай законнай дзейнасці) да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Паводле spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: