
У Беларусі прынялі законапраект аб амністыі: ён закране амаль 12 тысяч асуджаных
- Грамадства
- 05-05-2020
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі 5 траўня законапраект аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Таксама мяркуецца скараціць тэрмін пакарання на 1 год 6,4 тыс. асуджаным, у тым ліку непаўналетнім, асуджаным паводле ч.ч.4 і 5 ст.328 КК, і асобам, якія ўчынілі карупцыйныя злачынствы.
Мінулая амністыя – у звязку з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – паўплывала на лёсы 9 тыс. асобаў, якія адбывалі пакаранне ў турмах і на «хіміі». Больш за 2,5 тыс. асуджаных выйшлі на волю.
4,5 тысячам асуджаных тэрмін пакарання скарацілі на 1 год. Каля 200 асуджаным, якія ўчынілі злачынствы ў непаўналетнім узросце, тэрмін пакарання скарацілі на 2 гады.
Звычайна пад амністыю трапляюць непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, жанчыны і адзінокія мужчыны, якія выхоўваюць дзяцей векам да 18 гадоў, інваліды I і II груп ды іншыя.
МГ belsat.eu
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!