Хваляванні на беларускіх прадпрыемствах нарастаюць

Расце колькасць беларускіх прадпрыемстваў, дзе супрацоўнікі выходзяць з пратэстамі супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў і гвалту.

Страйк абвясцілі супрацоўнікі МАЗ, БелАЗ, Інтэграл, АТ «МАПІД», Гроднажылбуда, Кераміна, Белмедпрэпаратаў, Белдзяржфілармоніі, Гродна-Азота, завода «Тэразіт» у Гродне, не працуюць Лідскі рынак, Паўднёвы рынак у Гродне.

Інтэграл

Інтэграл

Сёння адбылася сустрэча працоўных БелаАЗ з гарадскімі ўладамі. Старшыня гарвыканкама абяцаў, што машыны БелАЗ больш не будуць прадастаўляцца сілавікам і «ўбраць АМАП» з горада.

А вось што адбываецца на МАЗе.

Працоўныя Гроднажылбуд пачалі забастоўку 13 жніўня. «У нас усе супраць гвалту ў краіне. У нас перастаюць дзеці прыходзіць дадому і збіваюць старых. Так быць не павінна», — падзялілася з карэспандэнтам Hrodna.Life супрацоўніца прадпрыемства.

Таксама бастуе ААТ Белкард – буйнешы вытворца аўтамабільных кампанентаў.

Выйшлі працоўныя Мінскага трактарнага завода.

Рабочыя крычаць "Уходи!"


Пра прыпыненне працы заявіў каршэрынг Anytime.
«Мы не можам працягваць працаваць у сітуацыі, якая склалася. Таму нашы машыны часова недаступны для арэнды. Беражыце сябе», — гаворыцца ў лісце, якія атрымалі карыстальнікі, піша auto.tut.by.

Да ўсеагульнага страйку далучылася прыватная крама Ecoby. "Шаноўныя нашы пакупнікі! Мы падтрымліваем усеагульную забастоўку. Мы супраць гвалту і знявагі нашага народа. Мы за свабодную Беларусь!!! У сувязі з гэтым наш інтэрнэт-магазін з 13 жніўня не будзе рабіць дастаўку. Усім моцы, веры і дабра. Ecoby з вамі", — гаворыцца ў заяве на сайце крамы.

"З 11 жніўня з 11.08.2020 Прыватнае прадпрыемства "Мані фэст" заявіла, што з 11 жніўня на нявызначаны тэрмін спыняе супрацоўніцтва і іншую эканамічную дзейнасць з усімі прадпрыемствамі дзяржаўнага сектара. Калі гэта не будзе супярэчыць аказанні жыццёва-неабходных паслуг для насельніцтва. Флагштокі, краты на вокны і дзверы, любыя іншыя зварныя канструкцыі для патрэб дзярж. прадпрыемстваў ... — праходзім міма", — напісаў кіраўнік прадпрыемства ў фэйсбуку.

Еўрарадыё паведамляе, што на мітынг салідарнасці з дэманстрантамі выйшлі супрацоўнікі магілёўскага "Хімвалакно".




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: