У Беларусі рэкордная колькасць інфікаваных COVID-19 з пачатку пандэміі

Паводле свежых звестак Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі 96 529 выпадкаў COVID-19 з пачатку пандэміі. Прырост за суткі — 984 новых інфікаваны'. Гэта самы вялікі сутачны прырост у Беларусі за ўвесь перыяд пандэміі — з канца лютага. Раней рэкорд быў 973 выпадкі, гэта было 29 красавіка.


Выздаравелі і выпісаныя 85 332 пацыента (+642 за апошнія суткі), у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 973 пацыента (+чатыры за апошнія суткі).

Усяго праведзена 2 444 162 тэста (+25 763 за апошнія суткі). Гэта значыць працэнт станоўчых тэстаў — 3,8.

Частка аддзяленняў бальніц у краіне ўжо перапрафіляваныя пад прыём пацыентаў з COVID-19. З-за эпідэміялагічнай сітуацыі ў Мінску прыпыняюць планавую меддапамогу для пацыентаў з хранічнымі кардыялагічнымі захворваннямі. Таксама часова перастануць аказваць планавую хірургічную і гастраэнтэралагічную дапамогу.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, запас сродкаў індывідуальнай абароны дазваляе забяспечыць працу арганізацый аховы здароўя ў сярэднім на працягу больш чым двух месяцаў.

У Беларусі 2184 апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх, больш за 1500 наркозна-дыхальных апаратаў, 9688 пунктаў падключэння медыцынскага кіслароду, 3075 дазатараў кіслародна-паветранай сумесі, 433 кіслародныя канцэнтратары.

Паводле news.tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: