У Беларусі судовыя выканаўцы змогуць пазбаўляць даўжнікоў правоў кіроўцы

Мяркуецца, што такія крокі павінны матываваць беларусаў на тое, каб найхутчэй разлічыцца з запазычанасцю, і тады абмежаванні здымуць, паведамляе «Еўрарадыё».

Фота з сайта www.vitbichi.by

У Беларусі судовыя выканаўцы змогуць пазбаўляць даўжнікоў правоў кіроўцы. З 15 ліпеня пачнуць дзейнічаць змены, унесеныя ў закон «Аб выканаўчай вытворчасці». Як піша sb.by, даўгі пачнуць спаганяць па новых правілах: у судовых выканаўцаў стане больш паўнамоцтваў. Напрыклад, яны змогуць часова абмежаваць права даўжніка на кіраванне транспартнымі сродкамі, права на паляванне.

Мяркуецца, што такія крокі павінны матываваць беларусаў на тое, каб найхутчэй разлічыцца з запазычанасцю, і тады абмежаванні здымуць. Цяпер жа такія меры ўздзеяння можа прыняць толькі суд. З ліпеня судовы выканаўца проста выпіша пастанову і кіроўца-даўжнік аўтаматычна стане пешаходам.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: