У Беларусі шосты раз пройдзе Тыдзень даступнасці

Офіс па правах людзей з інваліднасцю ў шосты раз арганізоўвае Тыдзень даступнасці. У гэтым годзе серыя нефармальных інклюзіўных мерапрыемстваў пройдзе з 27 красавіка па 8 траўня.
Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com

Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com

У мерапрыемствах акрамя Офіса па правах людзей з інваліднасцю прымуць удзел Рэспубліканская калегія адвакатаў, Факультэт міжнародных адносін БДУ, Міністэрства спорту і турызму і іншыя.

Адна з самых галоўных мэтаў Тыдня — прызнанне даступнасці як базавай патрэбы ў цывілізаваным грамадстве, сцвярджэння даступнасці ўсіх правоў чалавека без дыскрымінацыі для людзей з інваліднасцю, а таксама прыцягненне ўвагі да розных аспектах праблем інваліднасці.

Галоўным акцэнтам Тыдня даступнасці 2018 будзе права на правасуддзе і даступнасць юрыдычнай дапамогі людзям з інваліднасцю.

Пра сваю працу за год раскажа юрыдычная прыёмная Офіса па правах людзей з інваліднасцю. Таксама на працягу Тыдня людзям з інваліднасцю будуць аказваць бясплатныя юрыдычныя кансультацыі ад Рэспубліканскай калегіі адвакатаў і Офіса па правах людзей з інваліднасцю.


Праграма тыдня даступнасці:

27 красавіка — круглы стол "Доступ да правасуддзя" з удзелам дырэктара Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргея Драздоўскага

28 красавіка — велазабег ПРААН BIKE4SDGs у падтрымку Мэтаў устойлівага развіцця

3 траўня — круглы стол "Інфармацыя пра даступнасці як важны элемент развіцця турызму ў Беларусі" на базе ФМА БДУ

5 траўня — акцыя ў падтрымку Дня барацьбы за правы людзей з інваліднасцю і супраць дыскрымінацыі

7 траўня — прэзентацыя гадавога маніторынгу юрыдычнай прыёмнай Офіса па правах людзей з інваліднасцю.

Праграма застаецца адкрытай і свабоднай да далучэння ўсімі зацікаўленымі!

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-04-24 16:33:29
Адносіны грамадства да інвалідаў у Штатах у добрым сэнсе адрозніваецца ад нашага як неба і зямля. Наша не добрае.

(1) чарга ў аўтобус на аўтобусным прыпынку. Падыходзіць аўтобус і вадзіла бачыць сярод людзей на астаноўцы чалавека з інваліднай калыскай ці ў інваліднай калысцы. Ніхто не паварушыцца і не ўзнікае. Стаяць моўчку. Аўтобус "прысядае", вадзіла адчыняе пярэднія дзверы (ўсе тут праз іх заходзяць у автобус), спускае спецыяльны трап і па яму інвалід з калыскай заходзіць ці заязджае ў аўтобус. Затым вадзіла прысцёгвае калыску ў спецыяльным месцы і вяртаецца на сваё месца за руль. Складваецца трап і аўтобус падымаецца на звычайны ўзровень. Пасажыры не інваліды заходзяць у аўтобус.
(2) часам хаджу ў оперу ці тэатр. дзе абавязкова ёсць спецыяльныя месцы для інвалідаў у калысцы.

Неверагодна, але ў капіталістычным свеце, ў якім няма справы нікога да нікога - кожны сам за сябе, адносіны грамадства да інвалідаў добрыя.
  • фцф
  • 2018-04-24 19:55:14
Вяртайцеся сюды ў "сацыялістычны" сьвет. Тут таксама даўно "няма справы нікому ні да кога", толькі да інвалідаў ставяцца гэтак жа як і ў СССР.
  • Anatol Starkou
  • 2018-04-24 20:19:01
Не. Застаюся грамадзянінам РБ, але да вас не жадаю. Мне хапае кавалачка вашага бел-чырвона-белага шчасця ў інтэрнэце. Нават у страшным сне не мог сабе ўявіць амаль 30 лят таму падчас так зв адраджэння, куды можа дакаціцца б-ч-б адраджэнне нацыі - да ненавісці да беларусаў, якія не бел-чырвона-белыя, якія іншадумцы.
Нават калі з вашай (бел-чырвона-белых) падачы мяне адсюль з Штатаў тутэшыя ўлады папруць (пад любым чыннікам, які ім б-ч-б змагары пададуць на блюдечке с б-ч-б каёмочкой), то выпрыгну з самалёту над Атлантычным акіянам, каб ні з якога боку не бачыць и не чуць бел-чырвона-белага вашага шчасця.

Так зв Бе...ский журнал. Там змагары борются с белорусами за Европу, за ЕС-овское счастье навеки. У кожнага змагара ў кішэні па пяць дыплёмаў заходніх ВНУ, і ў кожным артыкуле яны пудраць моск сабе і моладзі пра шлях у ЕС. Не бай Бог да такіх прадажных вярнуцца. Не дай Божа... Я сыты вашым б-ч-б падзелам нацыі. Праз край сыты.
  • фцф
  • 2018-04-24 23:10:42
Дык гаворка ж не пра вяртаньне ў "б-ч-б", а ў "ч-з" Беларусь, амаль у Белоруссію. Гэта якраз тое, што вам бліжэй за кап-дэмакратыю ці ЗяПа. І падзела нацыя ніякага няма, (як і самой нацыі), усе дружна і роўненька сядзяць пад ср..ай самі Ведаеце Каго. І сядзецьмем яшчэ гадоў 20-30. Чэснае слова, вам спадабаецца! А кормяць тут ня горш за Амэрыку. А з мэрыканскай пенсіяй будзяце тут вялікім чалавекам. Прыязжайця! І толькі разам з ЗП!
  • Anatol Starkou
  • 2018-04-24 22:03:08
Дзякуй. Мяне й тут нядрэнна кормяць.
  • Anatol Starkou
  • 2018-04-25 09:20:54
Не хочацца размаўляць на тэму ПРЫЯЗДЖАЙ-НЕ ПРЫЯЗДЖАЙ у РБ. Бо няма ў вашым "запрашэнні" ні шчырасці, ні наіўнасці, ні беларускага духу, ні беларускай дабраты, ні беларускага добрага пажадання, а ёсць звычайная, праўда беларуская, яхіднасць. Бо цяжка ўцяміць простую рэч, што чалавек - ваш супляменнік-суразмоўца - можа быць не за б-ч-б ці не за ч-з сцягі, не супраць мовы ці беларускасці ўвогуле, пры гэтым не з КДБ ці ФСБ, не з Лукашэнкам і нават не за Белоруссию, не за Россию, але не супраць русского языка и русского человека. Можа што не пералічыў? Можа. Затое яхіднасці ў маім пералічэнні не было.
(1) Мне 66. Вандроўка ў Амерыку была маёй марай з дзяцінства-юнацтва-маладосці, якую ажыццявіў у 51 год. Мары жыць у Штатах не было. Таму дагэтуль грамадзянін РБ. Быў з 1.11 па 23.12.2002г., бо жонка, калі вярнулася з NY ад дачкі, выпіхнула з хаты ў Мінску: "З'ездзі ў NY і паглядзі як уладкавалася дачка." Не хацеў я замінаць дзіцяці ладзіць сваё жыццё, але паехаў. Так ажыццявіў сваю мару.
  • Anatol Starkou
  • 2018-04-25 09:38:13
Адразу як прыехаў зразумеў куды адправіў сваё адзінае дзіця - ў іншы свет. Дачка выйграла Грын Кард на 4 курсе ІнЯзу і пасля заканчэння прыехала на ПМЖ у NY да дваюраднай сятры, але не мела жыццёвага вопыту. Вярнуўся я ў Мінск і праз месяц 31.01.2003 ізноў быў у NY, каб дапамагчы дачцэ ўладкавацца ў Штатах. Не меў права на працу, але праз тыдзень працаваў на будоўлі і дачка пайшла ў тутэйшы коледж, каб пасля заканчэння мець амера паперку. Праз паўгода прыехала жонка. Ўся сям'я была разам. Жыві-не хачу. Але жонка захварэла на рак і ўся наша Амерыка перавярнулася. Я працягваў працаваць за 6$ у гадзіну ці 360$ у тыдзень, а дачка з жонкай хадзілі па лекарах. Дачка стала грамадзянкай ЗША і мы з жонкай атрымалі Грын Кард - права жыць і працаваць у Штатах. Але згаданая хвароба на рак не адхадзіла. Пасля двух аперацый жонкі не стала і пахаваў яе недалёка ад NY на рускіх могілках. За гэты ж час дачка выйшла замуж і нарадзіла двух унукаў. Такім чынам усё маё ў Амерыцы. Кінуць сваіх не магу.
  • Anatol Starkou
  • 2018-04-25 09:52:56
(2) Пераезд туды-сюды можна параўнаць з пагарэльцамі. Да таго ж быццам бы крыху ўладкаваўся ў Штатах, дый маю працу ў 66, аднапакаёвую хату ў Бронксе, NY, ды тутака ж у 30 хвілінах могілкі, дзе жонка спіць вечным сном, а ў гадзіне ад Нью Ёрка сям'я дачкі і ўнукі. Што мяне чакае ў Мінску? Нічога.

Беларускай палітыкі мне і адсюль хапае. Вось адсюль з NY небаскробаў убачыў Лукашэнку-генія беларускай палітыкі (9 гадоў таму), а дагэтуль бачыў яго толькі нікчэмным. Адсюль з Штатаў зразумеў. што каб не ён і не яго каманда былой КПБ, то бок каб не гэтыя дзяржаўныя беларускія людзі, то мы б даўным-даўно развалі б РБ, бо адвярнуліся б ад РФ і тым пагубілі б сваю эканоміку. А яшчэ тое ўбачыў, што мы яшчэ дзікія людзі і нам тая незалежнасць была непатрэбная. То бок да Беларусі гам шчэ йсці ды йсці.
Застаюся ў Штатах, дзе я таксама непатрэбны нікому, акрамя дачкі і ўнукаў.
  • фцф
  • 2018-04-25 21:11:14
І ўжо без усякага "яхідства" - знайдзіце час ды прыедзьце сюды не на жыхарства, а проста турыстам, каб спраўдзіць свае сёньняшнія "інтэрнэтныя" пераканьні або "зьверыць гадзіньнікі". На 80% згодны з вашымі думкамі, хоць мне да пенсіі яшчэ цягнуць і цягнуць. Ну, а таптаць пераможаных ды прайграўшых - не самы лепшы занятак. Яны таксама зрабілі што і як маглі, і не заўсёды іх плён быў марны. Адмоўны вынік - тасама вынік. А шлях Беларусі сапраўды няпросты, крывы, і яшчэ далёкі ад свайго як зяніту (так і Зянону). Між "бчб" і "чз" існуе вялікая "шэрая" зона, якая і ёсьць той сапраўднай, непраяўленай, але патэнцыйнай краінай Б.
  • Anatol Starkou
  • 2018-04-26 01:56:06
Нет шчасця в жизни! Я думаў толькі я тут з вакна вагону Нью Ёркскага метро ці аўтобуса тутэйшае амера жыццё разглядаю, а аказваецца і ў Беларусі тое ж самае робяць - разглядаюць беларускае жыццё з вакна вагона мінскай падземкі або тралейбуса, ці аўтобуса, і таму мяне беларуса, народжанага ў Мінску і паўвеку там пражыўшага, запрашаюць дадому, каб я паглядзеў на Беларусь праз вакно мінскага метро. А інтрэнэт у вас тамака на Беларусі ёсць? Не? Што ж вы з ім зрабілі?! Калі я быў у 2003, дык інтэрнэт у Мінску быў. Во да чаго давялі Беларусь чырвона-зялёныя! Інтэрнэту ўжо не стала на Бацькаўшчыне, каб можна было пачытаць якое-небудзь прадажнае б-ч-б СМІ ды зразумець, што як не было ў РБ свабоды слова так і няма, а таму няма й дэмакратыі - ўлады падкантрольнай народу. А што ёсць? Дзікі балотны край, напічканы антаганістычнымі ідэалогіямі груп недзяржаўных людзей. І для разумення гэтага мне трэба як інтурысты прыехаць у РБ? Дзякуй за запрашэнне. Я і з NY небаскробаў гэта бачу.
  • Anatol Starkou
  • 2018-04-26 02:07:43
"Ну, а таптаць пераможаных ды прайграўшых - не самы лепшы занятак."

Гэта каго? Адраджэнцаў-дэпутатаў незалежнасці, якія не галасавалі за абвяшчэнне дзярж суверэнітэту БССР? галадоўшчыкаў, якія галадалі паўтары хвіліны, пасля таго як усё адраджэнне прафукалі, стоячы пяць лят ля мікрафонаў ВС, пасля чаго збеглі да амера гамбургераў і чэскага піва, кінуўшы народ, БНФ і адраджэнне, ды прысмактаўшыхся да амера касы СВАБОДЫ і крыўшых ля яе 22 гады АПАЗІЦЫЙНЫЯ СІЛЫ лукашызму, якія засталіся сам на сам з лукашызмам на Бацькаўшчыне? Вы гэтых страдальцаў маеце на ўвазе? Ў іх жываты ўжо ад чыскага піва распухлі за 22 гады ды ад змагні на клавіятуры з ненавісным рэжымам, які яны прывялі да ўлады сваім палітыканствам. Іх на Калыму трэба было ссылаць, а не ў Штаты ды Чэхію. Або на пляжы сонечнага Магадану.

"Адмоўны вынік - тасама вынік."

Няхай на кошачках іншым рахам трэніруюцца, а не на беларускім народзе.
  • Anatol Starkou
  • 2018-04-26 02:11:52
"А шлях Беларусі сапраўды няпросты, крывы, і яшчэ далёкі ад свайго як зяніту (так і Зянону)."

Гэта існая ўлада зразумела раней за нас з вамі.

"Між "бчб" і "чз" існуе вялікая "шэрая" зона, якая і ёсьць той сапраўднай, непраяўленай, але патэнцыйнай краінай Б."

Няма ніякай шэрай зоны. Яе запаўняе час.
  • Anatol Starkou
  • 2018-04-26 02:15:51
Нет шчасця в жизни! Я думаў толькі я тут з вакна вагону Нью Ёркскага метро ці аўтобуса тутэйшае амера жыццё разглядаю, а аказваецца і ў Беларусі тое ж самае робяць - разглядаюць беларускае жыццё з вакна вагона мінскай падземкі або тралейбуса, ці аўтобуса, і таму мяне беларуса, народжанага ў Мінску і паўвеку там пражыўшага, запрашаюць дадому, каб я паглядзеў на Беларусь праз вакно мінскага метро. А інтрэнэт у вас тамака на Беларусі ёсць? Не? Што ж вы з ім зрабілі?! Калі я быў у 2003, дык інтэрнэт у Мінску быў. Во да чаго давялі Беларусь чырвона-зялёныя! Інтэрнэту ўжо не стала на Бацькаўшчыне, каб можна было пачытаць якое-небудзь прадажнае б-ч-б СМІ ды зразумець, што як не было ў РБ свабоды слова так і няма, а таму няма й дэмакратыі - ўлады падкантрольнай народу. А што ёсць? Дзікі балотны край, напічканы антаганістычнымі ідэалогіямі груп недзяржаўных людзей. І для разумення гэтага мне трэба як інтурысты прыехаць у РБ? Дзякуй за запрашэнне. Я і з NY небаскробаў гэта бачу.
  • Anatol Starkou
  • 2018-04-26 02:16:47
"Ну, а таптаць пераможаных ды прайграўшых - не самы лепшы занятак."

Гэта каго? Адраджэнцаў-дэпутатаў незалежнасці, якія не галасавалі за абвяшчэнне дзярж суверэнітэту БССР? галадоўшчыкаў, якія галадалі паўтары хвіліны, пасля таго як усё адраджэнне прафукалі, стоячы пяць лят ля мікрафонаў ВС, пасля чаго збеглі да амера гамбургераў і чэскага піва, кінуўшы народ, БНФ і адраджэнне, ды прысмактаўшыхся да амера касы СВАБОДЫ і крыўшых ля яе 22 гады АПАЗІЦЫЙНЫЯ СІЛЫ лукашызму, якія засталіся сам на сам з лукашызмам на Бацькаўшчыне? Вы гэтых страдальцаў маеце на ўвазе? Ў іх жываты ўжо ад чыскага піва распухлі за 22 гады ды ад змагні на клавіятуры з ненавісным рэжымам, які яны прывялі да ўлады сваім палітыканствам. Іх на Калыму трэба было ссылаць, а не ў Штаты ды Чэхію. Або на пляжы сонечнага Магадану.

"Адмоўны вынік - тасама вынік."

Няхай на кошачках іншым рахам трэніруюцца, а не на беларускім народзе.
  • Anatol Starkou
  • 2018-04-26 02:17:09
"А шлях Беларусі сапраўды няпросты, крывы, і яшчэ далёкі ад свайго як зяніту (так і Зянону)."

Гэта існая ўлада зразумела раней за нас з вамі.

"Між "бчб" і "чз" існуе вялікая "шэрая" зона, якая і ёсьць той сапраўднай, непраяўленай, але патэнцыйнай краінай Б."

Няма ніякай шэрай зоны. Існуе час. Звычайны беларуски час.
  • фцф
  • 2018-04-26 20:19:12
Цяжка быць аптымістам у 66 (амаль гэтак жа, як і ў 60), але мне здаецца, што вы пасьпееце ўбачыць другога прэзідэнта РБ, у вас ёсьць упартасьць, злосьць і цікавасьць да жыцьця, якае дадае сілы і працягвае час існаваньня. Дык вось, праз тыя гады па іншаму ўжо будуць выглядаць і 90-я, і сёньняшнія "памылкі ды ісьціны". Добрага вам здароўя і да сустрэчы на роднай зямлі, ну напрыклад, у годзе 2039.
  • Anatol Starkou
  • 2018-04-26 21:50:16
Адкажу вам часткай свайго кароткага сказу, якія нядаўна даслаў аднаму маладому беларусу - бел-чырвона-беламу герою бел-чырвона-белай нацыі, аб якім грамадства даведалася разам са мной перад 25 сакавіка 2018 года:

У раёне шасцідзесяці ў мяне сталі з'являцца першыя звіліны.
І дадам:
Пры гэтым мае звіліны не бел-чырвона-белыя і не чырвона-зялёныя.

Бывайце здаровы.