У Беларусі шукаюць подпісы, што зніклі падчас выбарчай кампаніі

Пад хэштэгам «Знік подпіс» людзі распавядаюць гісторыі ды пачуцці адносна таго, што подпісы былі прызнаныя несапраўднымі ў падтрымку розных патэнцыйных кандыдатаў на прэзідэнцкі пост.



Удзельніца флэшмоба спадарыня Нэлі распавяла падрабязней пра сваю матывацыю Радыё Рацыя:

Наконт маіх правоў у мяне вельмі шмат пытанняў. Але каб не быць галаслоўным, а быць канкрэтным, там канкрэтная сітуацыя, мяне проста пазбавілі права голасу. Я паставіла два подпісы за двух кандыдатаў, але аказалася, што ў мяне няма імя, прозвішча і імя па бацьку, няма прапіскі, няма серыі пашпарта і няма подпісу.

Адшукаць расповеды можна ў сацыяльных сетках. Адна з мэтаў — паказаць колькасць тых, чые волевыяўленне засталося не ўлічаным.

Беларускае Радыё Рацыя 

Фота: facebook.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: