У Беларусі ў 2021 годзе можа з'явіцца іпатэка

Міністэрства эканомікі распрацавала праект указа аб укараненні ў Беларусі іпатэкі, гэты механізм можа запрацаваць з 2021 года. Пра гэта паведаміў журналістам міністр эканомікі Дзмітрый Круты, паведамляе БелТА.
«Гэта пакуль што яшчэ сыры дакумент, па ім трэба будзе шырокая дыскусія. Вельмі шмат момантаў нам яшчэ трэба балансаваць з дзяржаўнымі органамі, каб максімальна засцерагчы нашых грамадзян пры ўкараненні гэтага інстытута», — адзначыў Дзмітрый Круты.

Міністр таксама пазначыў магчымыя тэрміны, калі запрацуе іпатэка.

«Ключавым момантам стане забеспячэнне прымальных макраэканамічных параметраў у 2019 і 2020-м. І, можа быць, з 2021 года мы будзем запускаць іпатэку ў Беларусі на паўнавартаснай аснове», — дадаў ён.


Паводле nn.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: