У Беларусі ўпершыню пройдзе Тыдзень супраць катаванняў (праграма)

Мерапрыемствы праваабарончага Тыдня супраць катаванняў адбудуцца ў Мінску з 24 па 28 чэрвеня і прымеркаваныя да Міжнароднага дня ААН у падтрымку ахвяраў катаванняў (26 чэрвеня).

Мэта кампаніі — стварэнне экспертных і даступных шырокай публіцы пляцовак для абмеркавання розных аспектаў праблемы катаванняў і бесчалавечнага абыходжання, абмену практыкамі паміж спецыялістамі з розных сфераў і краінаў, а таксама аказанне прафесійнай падтрымкі людзям з траўматычным вопытам.

У праграме Тыдня — экспертны круглы стол, анлайн прэзентацыі сацыялагічнага даследавання і маніторынгавага сэрвісу, публічныя лекцыя і дыскусія з кінапаказам, псіхалагічныя і юрыдычныя кансультацыі для ахвяраў і іх блізкіх.

Гасцямі кампаніі стануць эксперты, праваабаронцы і журналісты, якія спецыялізуюцца на тэме ў суседніх краінах — Расіі, Украіне, Польшчы.

Праблема катаванняў і іншых формаў жорсткага, бесчалавечнага або зневажальнага абыходжання ці пакарання застаецца актуальнай у сучасным свеце. Гэтая практыка пашырана ў многіх постсавецкіх рэспубліках, і Беларусь не з'яўляецца выключэннем.

Беларускія праваабаронцы нязменна сутыкаюцца з выпадкамі катаванняў і нават гвалтоўных смерцяў у месцах несвабоды, негуманным абыходжаннем пры затрыманнях і ўтрыманні людзей у аддзяленнях міліцыі, ІЧУ, СІЗА.

Але складана сказаць, які рэальны маштаб праблемы. Бо ў дзяржаве створаны ўсе ўмовы, каб грамадства пра гэта не даведалася. Статыстыкі па выпадках катаванняў, жорсткага абыходжання і іх расследаванні няма. Нацыянальнага механізму па прадухіленні катаванняў няма. Незалежныя эксперты наведваць месцы несвабоды не могуць.

Як спыніць негуманную практыку ў такой сітуацыі? Рэцэпт адзін — не маўчаць. Маўчанне і бяздзейнасць толькі дапамагаюць катаваць. Ахвярам — не мірыцца з гвалтам, надаваць такія выпадкі агалосцы, абараняць сваю годнасць. Журналістам і праваабаронцам — аказваць прафесійную дапамогу пацярпелым, трымаць фокус на праблеме.

Усе мерапрыемствы Тыдня супраць катаванняў нясуць у сабе заклік — спрабаваць дзейнічаць. Каб разам набліжацца да грамадства, у якім гэтыя грубыя парушэнні правоў чалавека будуць выкараненыя.

24 чэрвеня
"Перажыць траўму: як дапамагчы сабе і блізкім". Публічная лекцыя псіхолага
Суарганізатары — Human Constanta і Беларускі дакументацыйны цэнтр.
Пачатак у 19:00.
Неабходная рэгістрацыя на мерапрыемства. 

Анлайн-прэзентацыя сацыялагічнага даследавання "Вымярэнне ўзроўню талерантнасці беларусаў да дзяржаўнага гвалту" (праведзена ў красавіку 2019-га РГА "Прававая ініцыятыва" і кампаніяй SATIO).
Даследаванне будзе прадстаўлена на сайце protivpytok.org
 
25 чэрвеня
Анлайн-прэзентацыя сэрвісу для маніторынгу выканання дзяржавай рэкамендацый Камітэта супраць катаванняў ААН па пятым перыядычнаму дакладу Беларусі.
Сэрвіс будзе прадстаўлены на сайце protivpytok.org

26 чэрвеня
Круглы стол "Нацыянальныя прэвентыўныя механізмы і кантроль за выкананнем правоў асуджаных"
Праводзіцца пры падтрымцы Прадстаўніцтва ААН у Беларусі.
14:00 - 18:00, Канферэнц-зала гатэля "Манастырскі" (вул.Кірыла і Мяфодзія, 6)
Брыфінг для журналістаў па выніках круглага стала
18:15 Канферэнц-зала гатэля "Манастырскі" (вул. Кірыла і Мяфодзія, 6)

27 чэрвеня
"Медыяправаабарона: Што? Як? Чаму?". Адкрытая сустрэча з галоўным рэдактарам "Медыязоны" Сяргеем Смірновым
Суарганізатар — Беларуская асацыяцыя журналістаў.
19:00, офіс БАЖ (вул. Кальварыйская, 16 - 265)
Тут можна зарэгістравацца на сустрэчу і задаць пытанне госцю:

28 чэрвеня
"Катаванні. На якой мове гаварыць пра праблему з грамадствам?"

Публічная дыскусія з удзелам прадстаўнікоў кампаніі SATIO і Камітэта супраць катаванняў (Ніжні Ноўгарад, РФ) пойдзе аб даследаваннях і дакументалістыцы як неюрыдычных інструментах прадухілення катаванняў.
Адбудуцца прэзентацыі высноваў даследавання "Вымярэнне ўзроўню талерантнасці беларусаў да дзяржаўнага гвалту" ад SATIO і фільма "Крайні поўдзень" ад Камітэта супраць катаванняў.
Пачатак у 18:30.
Неабходная рэгістрацыя на мерапрыемства.

Акрамя экспертных і публічных мерапрыемстваў на працягу ўсяго тыдня будуць праходзіць псіхалагічныя і юрыдычныя кансультацыі для ахвяраў катаванняў і бесчалавечнага абыходжання і іх блізкіх.

Каб атрымаць кансультацыю псіхолага, неабходна запоўніць форму рэгістрацыі

Каб атрымаць кансультацыю юрыста, неабходна запісацца па тэлефонах: +375 29 683 79 64, +375 29 605 22 74.

За навінамі кампаніі можна сачыць на сайце protivpytok.org, на старонцы Прававой ініцыятывы ў Фэйсбуку па хэштэгам #protivpytok #противпыток.

*****
Арганізатарамі кампаніі з'яўляюцца ініцыятыва «Праваабаронцы супраць катаванняў» і РГА «Прававая ініцыятыва», партнёры — ПУ «Беларускі дакументацыйнага цэнтр», Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве «Хьюман Канстанта», ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Ініцыятыва «Праваабаронцы супраць катаванняў» была заснавана ў 2011 годзе і аб'ядноўвае праваабаронцаў і юрыстаў, якія займаюцца праблемай катаванняў у Беларусі і выканання дзяржавай артыкула 7 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Ініцыятыва аказвае юрыдычную дапамогу на нацыянальным і міжнародным узроўні ахвярам катаванняў і нечалавечых умоў утрымання ў месцах несвабоды; праводзіць прававую асвету і маніторынг заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі ў гэтай сферы; удзельнічае ў падрыхтоўцы альтэрнатыўных дакладаў грамадзянскай супольнасці ў дагаворныя органы ААН — Камітэт супраць катаванняў і Камітэт па правах чалавека, а таксама ў рамках Універсальнага перыядычнага агляду ў Савет па правах чалавека ААН.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: