У Беларусі ўпершыню зрабілі пламбір з кветкамі васількоў

Пялёсткі васілька ў рэцэпце — не адзіная беларуская фішка: пламбір змяшчае насенне лёну,
Фота: minsknews.by

Фота: minsknews.by

Блакітнае марозіва з пялёсткамі васількоў з'явілася ў Беларусі, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".

Незвычайны дэсерт ужо можна набыць у крамах. Выпушчанае спецыяльна да II Еўрапейскіх гульняў, марозіва можна будзе пакаштаваць толькі ў Беларусі — экспартаваць яго не плануюць.

Пялёсткі васілька ў марозіве — не адзіная беларуская фішка: пламбір змяшчае насенне лёну, а вафельны кубачак — жытнюю муку. Вытворцы імкнуліся стварыць прадукт, які турысты могуць пакаштаваць — і ў літаральным сэнсе адчуць Беларусь на смак.

— Мы даўно заўважылі: простае пытанне турыста, што незвычайнага можна пакаштаваць у Беларусі, ставіць у тупік нашых людзей, якія прыгадваюць хіба што дранікі, — пракаментавалі прадстаўнікі кампаніі-вытворцы. — Спадзяемся, што пламбір з валількамі вырашыць праблему: гэта сапраўды смачнае марозіва і ўнікальны прадукт, якога няма ні ў адной іншай краіне свету. Яго смак наўрад ці пераблытаеш з якімі-небудзь іншымі прысмакамі. 

 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!