У Беларусі ўстанавілі мінімальны парог балаў на цэнтралізаваным тэставанні

У Беларусі ўстанавілі мінімальны парог балаў на цэнтралізаваным тэставанні 2019 года. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі ад 1 сакавіка, яна апублікаваная на Нацыянальным праввым інтэрнэт-партале, піша «Еўрарадыё».

Па беларускай і рускай мовах нездавальняючымі будуць прызнаныя адзнакі ад 0 да 9 балаў, а для спецыяльнасцяў філалагічнага профіля — ад 0 да 24 балаў. Па першым прадмеце профільнага выпрабавання — матэматыцы, фізіцы, біялогіі, хіміі — такімі адзнакамі будуць ад 0 да 19 балаў, па другім прадмеце — ад 0 да 9. Па першым прадмеце профільнага выпрабавання — гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі, грамадазнаўстве, замежных мовах, геаграфіі — нездавальняючымі будуць адзнакі ад 0 да 24 балаў, па другім прадмеце — ад 0 да 14.

Пры наборы ў ВНУ, якія знаходзяцца ў падначаленні МНС, Дзяржпамежкамітэта, Мінабароны, на ваенныя факультэты і на шэраг спецыяльнасцяў, якія маюць дачыненне да сельскай гаспадаркі ("меліярацыя і водная гаспадарка", "аграінжынерыя" да іншыя) нездавальняючымі вызначаны балы ад 0 да 6.

Летась мінімальны парог балаў на цэнтралізаваным тэставанні быў такім жа.


euroradio.fm



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: