У Беларусі ўвядуць закон, каб рэгуляваць працу валанцёраў

Беларускія ўлады лічаць, што краіне надзвычай патрэбны закон, які будзе рэгламентаваць валанцёрства, піша TUT.BY.

Фота з сайта espanarusa.com

Да такой высновы прыйшлі чальцы Савета па пытаннях прававой і судовай дзейнасці, што створаны пры кіраўніку дзяршавы, паведамляе Нацыянальны прававы партал pravo.by.

На пасяджэнні 30 красавіка абмяркоўвалася пытанне заканадаўчага рэгулявання добраахвотніцкай (валанцёрскай) дзейнасці. Было адзначана, што трэба стымуляваць развіццё валанцёрства ў краіне, асабліва сярод школьнікаў і студэнтаў.

«Нягледзячы на ​​масавасць валанцёрскіх арганізацый, у сваёй паўсядзённай дзейнасці яны сутыкаюцца з шэрагам праблем, звязаных з адсутнасцю адзінага комплекснага нарматыўнага прававога акта, які будзе рэгламентаваць правы і абавязкі валанцёраў, таксама іншыя пытанні ажыццяўлення іх дзейнасці», — паведамляе pravo.by.

У выніку Савет па пытаннях прававой і судовай дзейнасці вырашыў, што мэтазгодна прыняць адпаведны закон, каб забяспечыць «належнае рэгуляванне» сферы і павысіць "сацыяльную значнасць".

Паводле tut.by


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: