У Беларусі ўвялі абавязковы масачны рэжым. На якую суму могуць штрафаваць?

Масачны рэжым і захаванне дыстанцыі ў грамадскіх месцах сталі абавязковымі з 9 кастрычніка. Пастанова Міністэрства аховы здароўя Беларусі, якая адназначна абавязвае насіць маскі ў грамадскіх месцах, афіцыйна апублікаваная.

Цяпер зʼявілася і істотнае змяненне: адказнасць за невыкананне нормаў уводзіцца і для грамадзян, а не толькі для юрыдычных асоб.

Кантраляваць выкананне патрабаванняў будуць работнікі санстанцый у партнёрстве з МУС і Мінтрансам.

У дакуменце не гаворыцца аб адказнасці за парушэнні. Выданне Office Life высветліла, якім можа быць штраф.

У КаАП ёсць артыкул 17.5 (парушэнне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, патрабаванняў абмежавальных мерапрыемстваў і г. д.).

Такім чынам, фізасоба рызыкуе заплаціць штраф да 30 базавых (цяпер гэта да 870 рублёў);

індывідуальны прадпрымальнік — да 200 базавых велічынь (да 5800 рублёў);

юрыдычная асоба — да 500 базавых (да 14 500 рублёў).

Паводле «Нашай Нівы».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: