У Беларусі ўводзіцца інстытут паручыцельства пры памілаванні асуджаных

Адпаведны ўказ сёння падпісаў Лукашэнка. Паведамляецца, што дакумент прыняты «ў мэтах рэалізацыі апошніх змяненняў у Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы, накіраваных на ўдасканаленне інстытутаў дасудовага вызвалення і памілавання».
Указам удасканалены парадак вызвалення асоб ад крымінальнай адказнасці па рашэнні кіраўніка дзяржавы. У дакуменце замацоўваецца пакетны прынцып унясення хадайніцтваў аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці на разгляд прэзідэнта.

Рэгламентаваны таксама інстытут паручыцельства пры памілаванні асуджаных, згодна з якім сваякі асуджанага альбо людзі, якія добра яго ведаюць, змогуць даць асабістыя паручальніцтвы ў якасці гарантыі законапаслухмяных паводзін памілаванага.

Названыя новаўвядзенні ўступаюць у сілу 14 красавіка 2021 года.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: