У Беларусі ўводзяць новае пакаранне — забарону на наведванне спартыўных аб'ектаў

У Беларусі ўводзіцца новы від адміністрацыйнага спагнання — забарона на наведванне фізкультурна-спартыўных аб'ектаў. Абмежаванне будзе дзейнічаць ад трох месяцаў да трох гадоў.

Гэта прадугледжана зменамі, унесенымі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і ў Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Забарона на наведванне спартыўных аб'ектаў, якая з'яўляецца новым відам адміністрацыйнага спагнання, будзе прымяняцца ў якасці дадатковага пакарання. Згодна з ім, грамадзяніну будзе на некаторы час забаронена наведваць фізкультурна-спартыўныя збудаванні падчас правядзення спартыўна-масавых мерапрыемстваў.

Забарона можа прымяняцца за ўчыненне на тэрыторыi спартыўных аб'ектаў падчас правядзення спартыўна-масавага мерапрыемства або спаборніцтваў адміністрацыйных правапарушэнняў, калі за ўчыненае правапарушэнне прадугледжаны адміністрацыйны арышт.

Абмежаванне будзе дзейнічаць ад трох месяцаў да трох гадоў.

Змены ў КаАП і ПВКаАП пачнуць дзейнічаць з 29 кастрычніка.

Паводле telegraf.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: