У Беларусі ўжо 371 палітвязень. Дадаўся жыхар Гродна, які штурхануў агрэсіўных прыхільнікаў Лукашэнкі.

Правааронцы прызналі палітычным зняволеным гродненца Васіля Пільца, асуджанага на год «хіміі».

Васіля Пільца абвінавацілі па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса («Хуліганства»). Нібыта 14 снежня мінулага года Пілец штурхануў агрэсіўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі і актывістаў руху «Антывандал». У справе як пацярпелая фігуравала небезвядомая Вольга Бондарава, а таксама Аляксандр Галахаў.

Справу ў раённым судзе разглядаў суддзя Дзмітрый Кедаль, які вынес прысуд: адзін год абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Аднак гэты прысуда падаўся абвінавачанню недастатковым, і пракуратурай быў падзены пратэст. У выніку 22 красавіка у абласным судзе Васіль Пілец атрымаў больш жорсткае пакаранне — адзін год абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: