У Беларусі выкананы чарговы смяротны прысуд?

Тэлеканал СТВ 5 верасня намякнуў, што ў Беларусі прывялі ў выкананне смяротны прысуд Віктару Скрундзіку, які атрымаў вышэйшую меру пакарання за забойства і замах на забойства пенсіянераў у Слуцкім раёне.
Падчас суда па слуцкай справе

Падчас суда па слуцкай справе


У тэлеперадачы "Тыдзень" выйшаў сюжэт, прысвечаны расследаванню серыі забойстваў пенсіянераў пад Слуцкам у 2019 годзе, за якія Віктар Скрундзік быў прысуджаны да смяротнага пакарання.

"Сёння яму 30. Магло б быць, — паведаміла журналістка ў канцы свайго сюжэту, намякаючы на тое, што прысуд Скрундзіку быў прыведзены ў выкананне. — Першы смяротны прысуд у 2021 годзе».

У афіцыйных крыніцах аб выкананні прысуду Віктару Скрундзіку нічога не паведамлялася. Няма пра гэта Інфармацыі і ў грамадскай кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання".

Нагадаем, паводле версіі следства, у студзені 2019 года трое маладых людзей рабавалі і забівалі людзей сталага веку, падпальвалі іх дамы. Гэтыя дзеянні пракурор кваліфікаваў як забойствы, здзейсненыя з асаблівай жорсткасцю, з прымяненнем разбою і наўмысным знішчэннем маёмасці.

26 лютага, пракурор запрасіў для галоўнага фігуранта справы Віктара Скрундзіка смяротнае пакаранне, 18 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму для Валянціна Бушніна і 22 гады зняволення для Віталя Мецяжа. Былы трактарыст Віталь Мяцяж на першых судовых пасяджэннях адмаўляў свой удзел у забойстве Уладзіміра Гаркавага з вёскі Ульянаўка Слуцкага раёна. Прызнаў толькі пасля прад’яўленых доказаў і сведчання самога Віктара Скрундзіка. Валянцін Шугалей, які да забойства пражываў у адным доме з Віктарам Скрундзікам у вёсцы Славінск, сваёй віны ў сумесным забойстве і спальванні пенсіянера Міхаіла Шугалея падчас судовага следства не прызнаў.

У сваім апошнім слове Віктар Скрундзік упершыню папрасіў прабачэння ў родзічаў забітых, якім прычыніў боль. Таксама папрасіў улічыць чыстасардэчнае прызнанне ў злачынстве.

«Людзі ўжо даўно былі пахаваны, калі б я не прызнаўся і не паказаў у сваіх паказаннях усе матэрыяльныя доказы, следства магло б зацягнуцца, і вінаватыя ў злачынстве маглі б застацца непакаранымі», — заявіў ён у судзе.

6 сакавіка 2020 года Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Слуцку абвясціў прысуды "слуцкай бандзе". Трох жыхароў Слуцкага раёна абвінавацілі ў забойстве пенсіянераў і замаху на забойства 85-гадовай жанчыны. Усе фігуранты справы былі прысуджаныя да вялікіх тэрмінаў зняволення, а Віктар Скрундзік да смяротнага пакарання.

Але 30 чэрвеня калегія Вярхоўнага суда па крымінальных справах адмяніла смяротны прысуд Віктару Скрундзіку і іншыя прысуды па гэтай справе. Крымінальную справу адправілі на новы разгляд у Мінскі абласны суд. 

На новым разглядзе справы 29 верасня пракурор запрасіў такія ж тэрміны, якія выносіліся да адмены прысудаў Вярхоўным судом: Віктару Скрундзіку — расстрэл, Валянціну Бушніну — 18 гадоў пазбаўлення волі, Віталю Мяцежу — 22 гады пазбаўлення волі, Сяргею Захарчэню — 1 год папраўчых работ з утрыманнем 10% ад заробку.

15 студзеня 2021 быў агучаны агучваецца новы прысуд, які нічым не адрозніваецца ад ранейшага:

Сяргей Захарчанка — 1 год папраўчых работ з выплатай 10 % заробку;

Віталь Мяцеж — 22 гады пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму;

Валянцін Бушнін — 18 год пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму

Віктар Скрундзік — смяротнае пакаранне — растрэл.

Беларусь — адзіная дзяржава ў Еўропе і СНД, дзе дагэтуль існуе смяротнае пакаранне.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: