У Беларусі вырасла беспрацоўе на фоне загаду Лукашэнкі ўсіх працаўладкаваць

Стала вядома колькасць занятых у эканоміцы Рэспублікі Беларусь.
Нацыянальны статыстычны камітэт (Белстат) апублікаваў дадзеныя, паводле якіх у Беларусі ў сакавіку гэтага года колькасць грамадзян, задзейнічаных у эканоміцы краіны, склала 4 мільёны 372,6 тысяч чалавек.

Як гэта ні сумна, аднак у сакавіку 2016 года колькасць працаўладкаваных складала 4 мільёны 443,8 тысячы чалавек. Такім чынам, за год колькасць беспрацоўных у Беларусі папоўнілася на 71,2 тысячы чалавек.

У той жа час Міністэрства працы і сацыяльнай абароны заяўляе, што ў сакавіку колькасць беспрацоўных склала 43,4 тысячы чалавек. Гэта 1% ад эканамічна актыўнага насельніцтва, што на 0,2% менш беспрацоўных , чым было ў сакавіку 2016 года.

Між тым зніжэнне занятасці можа быць звязана з адтокам працоўнай сілы за мяжу.


Паводле belnovosti.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!