У Беларусі з'явяцца новыя каналы «НТВ»

У сетках беларускіх аператараў платнага тэлебачання з'явяцца тры тэматычныя каналы: «НТВ Права», «НТВ Стыль» і «НТВ Серыял». Тэлеканалы ўжо атрымалі дазвол Міністэрства інфармацыі, паведамляецца на сайце ведамства.
ntv.ru

ntv.ru

«НТВ Права» — кругласутачны дакументальна-пазнавальны канал судова-прававой тэматыкі. Судовыя шоу, журналісцкія расследаванні, дакументальныя серыялы — «Суд прысяжных», «Да суда», «Пракурорская праверка», «Судовы дэтэктыў» і іншыя — усе гэтыя праграмы закліканы расказаць пра самыя драматычныя моманты жыцця рэальных герояў.

«НТВ Стыль» — кругласутачны канал пра стыль жыцця. У яго эфіры прадстаўлены лепшыя праграмы НТВ пра падарожжы, дызайн, рамонт і ўладкаванне жылля, кулінарныя, гастранамічныя, спажывецкія і make-over шоу, перадачы пра здаровы лад жыцця і псіхалогіі, дакументальныя праекты: «Кватэрнае пытанне», «Дачны адказ», «Паедзем, паямо!»,«Іх норавы», «Жаночы погляд», «Я худнею».

«НТВ Серыял» — кругласутачны тэлеканал лепшых серыялаў і тэлевізійных фільмаў. Бібліятэка НТВ налічвае вялізную колькасць дэтэктываў і баевікоў, даўно ўпадабаных тэлегледачамі, з героямі якіх яны могуць сустрэцца зноў: «Братаны», «Пятніцкі», «Пчаляр», «Псеўданім «Албанец», «Карпаў», «Шэф», «Шаман» , «Пляж», «Муж і жонка». Гэта толькі малая частка кінакалекцый НТВ, якую канал рады прадставіць сваім гледачам.

«НТВ» — агульнарасійскі тэлеканал, які пачаў вяшчанне ў 1993 годзе. Вяшчае кругласутачна з Масквы, з тэлецэнтра «Астанкіна». Напачатку працы канала ён выпускаў такія перадачы, як «Намедни» Леаніда Парфёнава, «Итоги» Яўгена Кісялёва і інш. Апошнім часам тэлеканал займеў скандальную рэпутацыю дзякуючы перадачам пра жыццё зорак расійскага шоу-бізнеса, а таксама шматлікім крымінальным серыялам і прапагандысцкім праграмам.

Тэлеканал мае міжнародную версію — «НТВ Мир», а таксама версію ў фармаце высокай выразнасці — «НТВ HD».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: