У Беларусі з-за новага Жыллёвага кодэкса зменяць больш за 100 дакументаў

З-за прыняцця новай рэдакцыі Жыллёвага кодэкса спатрэбіцца ўнесці змены ў больш чым 100 дакументаў.
Фота: Domovita.by

Фота: Domovita.by

Начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства ЖКГ Андрэй Рамашка адзначыў, што пункты, якія супярэчаць новаму кодэксу, адменяць ці скарэктуюць. Змены закрануць закон «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг».

У прыватнасці будуць канкрэтызаваны віды ЖКП, крытэры іх якасці, правы і абавязкі спажыўцоў і пастаўшчыкоў паслуг. Гэта пашырыць магчымасці грамадзян для абароны сваіх правоў. Восенню дэпутаты прымуць праект дакумента ў другім чытанні.

Указ №538 «Аб некаторых пытаннях дзейнасці таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў» будзе адменены. У Беларусі новая рэдакцыя Жыллёвага кодэкса прынятая 4 траўня. Навінай у ім стала сістэматызацыя прававых нарматыўных актаў, прынятых за апошнія гады ў сферы жыллёвых праваадносін. Галоўныя моманты — рэгуляванне рынку арэнднага жылля, платы за жыллёва-камунальныя паслугі, сацыяльнай абароны.


Паводле freesmi.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!