У Беларусі за суткі выяўлена толькі 1356 новых выпадкаў COVID-19

Міністэрства аховы здароўя абвясціла, што па стане на 19 студзеня выяўлена ўсяго 1 356 новых выпадкаў каронавіруса. Да гэтага на працягу тыдня штодня рэгістравалася каля 1900 новых пацыентаў з COVID-19.


Можна меркаваць, што рэзкае падзенне колькасці новых інфікараваных звязанае з гэткім жа рэзкім скарачэннем колькасці тэстаў. За суткі былі выкананы ўсяго 8932 аналізы, перадае REFORM.by.

У цэлым жа ад пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваныя 228716 выпадкаў каронавірусу і выканана 4,28 млн тэстаў.

За суткі былі выпісаныя 1295 пацыентаў, а ўсяго ачунялымі лічацца 212074 чалавек.

Пандэмія ўжо забрала жыцці 1691 пацыента з каронавіруснай інфекцыяй. За суткі памерлі 10 чалавек.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: