У Беларусі забаранілі купацца ў сямі месцах, у 41 — увялі абмежаванні

Спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы правялі лабараторныя даследаванні 1423 пробаў вады, 59 з іх не адпавядалі ўстаноўленым гігіенічным нарматывам, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
 
З 13 па 19 ліпеня 2019 года спецыялісты абследавалі 693 зоны рэкрэацыі, на 108 (15,6%) з іх устаноўлены парушэнні санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў па змесце тэрыторыі, кантэйнерных пляцовак і кантэйнераў для збору смецця, кабінак для пераапранання, грамадскіх туалетаў і іншае.

У сувязі з неадпаведнасцю нарматывам зон рэкрэацыі і пробаў вады, было вырашана абмежаваць купанне дзяцей на 13 зонах рэкрэацыі:

Брэсцкая вобласць:

пляж «Усход» р. Мухавец, г. Брэст;
пляж «Цэнтральны» правы бераг р. Мухавец, г. Брэст;
пляж «Цэнтральны» левы бераг р. Мухавец, г. Брэст;
зона адпачынку «Чырвоны двор» г. Брэст;
цэнтральны пляж возера Лукаўское, Маларыцкі раён;

Гомельская вобласць:

пляж «Валатаўскі» Цэнтральнага раёна, г. Гомель;
пляж «Навабеліцкі» Навабеліцкага раёна, г. Гомель;
пляж «Заходні» Савецкага раёна, г. Гомель;
пляж на р. Бярэзіна аг. Чыркавічы, Светлагорскі раён;
гарадскі пляж № 1, г. Петрыкаў;
гарадскі пляж № 2, г. Петрыкаў;

Мінская вобласць:

пляж на возеры Нарач УП «АСБ Санаторый «Спадарожнік », Мядзельскі раён;

Магілёўская вобласць:

гарадскі пляж на р. Днепр, г. Шклоў;

па абмежаванні купання дзяцей і дарослых на 28 зонах рэкрэацыі:


Брэсцкая вобласць:

пляж у раёне в. Вялікія Косічы, ТАА «прав», Брэсцкі раён;

пляж на тэрыторыі аздараўленчага лагера «Вярба», Камянецкі раён;

возера Круглае, 200 м на поўнач ад в. Вікаравічы, Столінскі раён;
р. Льва, в. Кашара, Столінскі раён;

Гомельская вобласць:

пляж «Каскад - 1» Цэнтральнага раёна, г. Гомель;
пляж «Каскад - 2» Цэнтральнага раёна, г. Гомель;
пляж «Прудкоўскі» Цэнтральнага раёна, г. Гомель;
пляж «Ропаўскі» Савецкага раёна, г. Гомель;
пляж на р. Днепр «Прыдняпроўскі», г. Жлобін;
пляж н.п. Аляксандраўка, Жлобінскі раён;
пляж «Вірскі» Жлобінскі раён;
гарадскі пляж г. Калінкавічы;
гарадскі пляж на р. Бярэзіна, г. Светлагорск;
пляж на р. Бярэзіна г.п. Парычы, Светлагорскі раён;
пляж на беразе Светлагорскага вадасховішча, Светлагорскі раён;

Магілёўская вобласць:

пляж на р. Днепр, г. Магілёў;
пляж на Грэбенеўскі вадасховішча, г. Магілёў;
Пячэрскае вадасховішча, г. Магілёў;
зона рэкрэацыі сажалка в. Вільчыцы, Магілёўскі раён;
гарадскі пляж № 1 «Цэнтральны», г. Бабруйск;
гарадскі пляж № 2 6-га мікрараёна, г. Бабруйск;
зона рэкрэацыі санаторыя «Шыннік» ААТ «Белшына», г. Бабруйск;
пляж на р. Бярэзіна ДУП «Санаторый ім. У.І.Леніна », г. Бабруйск;
месца адпачынку каля вадаёма Слабадскі, г.п. Бялынічы;
месца адпачынку «Пескі», р. Друць, г.п. Бялынічы;
месца адпачынку «Нежкава», р. Вабіч, в. В.Нежкаў, Бялыніцкі раён;
месца адпачынку «Сажалка Дачная», в. Няропля, Бялыніцкі раён;
зона адпачынку «Баравец», Касцюковіцкі раён;

па забароне купання на 7 зонах рэкрэацыі:

Брэсцкая вобласць:

пляж на р. Лясная КУМПП ЖКГ «Камянецкая ЖКГ», г. Камянец;
пляж на р. Капанец у заліве «Альхоўка» КУМПП «Столінская ЖКГ», Столінскі раён;
пляж на р. Гарынь КУМПП «Столінская ЖКГ», Столінскі раён;

Гродзенская вобласць:

сажалка па пр-це Незалежнасці, г. Слонім;
сажалку па вул. Баграціёна Слонімскага ГУП ЖКГ, г. Слонім;

Мінская вобласць:

месца масавага купання «Возера Матчына», Пухавіцкі раён;
месца масавага купання «Вадаём аг. Дукора », Пухавіцкі раён.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: