У Беларусі зафіксавалі павышэнне радыяцыйнага фону

Побач з Астравецкай АЭС павысіўся радыяцыйны фон. Наколькі сур’ёзна і чаму?
Паводле тэлеграм-канала «Ник и Майк», у першыя дні сакавіка на Астравецкай АЭС нібыта адбылося надзвычайнае здарэнне. Прэс-служба Міністэрства энэргетыкі абвергла інфармацыю аб збоях у працы сістэмы ахаладжэння рэактару першага энэргаблоку БелАЭС.

Перавышэнні зафіксавалі ў шэрагу гарадоў паблізу АЭС: Смаргоні, Маладэчне, Гродне. Інфармацыя пра перавышэнні ўзятая з сайту Narodmon.ru, дзе людзі публікуюць звесткі пра замеры з уласных датчыкаў.

Дзяжурны мэтэароляг Белгідрамэту паведаміў Свабодзе, што пункты замераў у зоне дзеяння БелАЭС (Міхалішкі, Нарач і Лынтупы) па стане на 13:00 паўсюль паказвалі радыяцыйны фон у межах нормы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: