У Беларусі зарэгістраваны 7281 выпадак каронавіруса. За суткі — плюс 558

Пра гэта паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграм-канале.
telegraf.by

telegraf.by

Па дадзеных на 22 красавіка ў Беларусі зарэгістраваны 7281 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 58 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.

Ачунялі і выпісаныя 769 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

З пачатку лютага ў Беларусі праведзена 114 955 тэстаў на каронавірусную інфекцыю. У кругласутачным рэжыме спецыялісты 25 лабараторый, якія адкрыты як у рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтрах і ў цэнтрах гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, так і ў прыватных медыцынскіх цэнтрах, праводзяць праверку тэстаў на COVID-19.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: