У Беларусі зарэгістраваны першы выпадак каронавіруса. Як абараніцца ад вірусу?

Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла, што 27 лютага тэсты, праведзеныя ў Рэспубліканскім навукова практычным цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, паказалі наяўнасць каронавіруса 2019-nCoV у аднаго са студэнтаў з Ірана.
Каронавіріус SARS-CoV-2 под мікраскопам. Фота EPA

Каронавіріус SARS-CoV-2 под мікраскопам. Фота EPA


Улічваючы пагаршэнне эпідэмічнай абстаноўкі ў Паўднёвай Карэі, Іране і Італіі Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь было прынята рашэнне праводзіць абследаванне і лабараторную дыягностыку ўсіх грамадзян, якія прыбываюць з названых краін у перыяд з 20 лютага. Вірус быў выяўлены пры лабараторным тыпіраваннні 27 лютага ў аднаго з грамадзян Ірана, які прыбыў рэйсам з Баку 22 лютага. Пацыент і асобы, якія з ім кантактавалі, змешчаныя ў зачыненыя боксы ў Мінскай інфекцыйнай бальніцы. Малады чалавек адчувае сябе здавальняюча.

Прэс-служба Міністэрства адзначае, што зараз у Беларусі праводзяцца санітарна-эпідэмічныя мерапрыемствы накіраваныя на недапушчэнне распаўсюджвання каронавіруса 2019-nCoV.

Каб знізіць рызыку заражэння, СААЗ рэкамендуе выконваць базавыя правілы гігіены:

рэгулярна мыць рукі з мылам або выкарыстоўваць спіртазмяшчальны антысептык (дэзінфікуючыя сродкі, паводле папярэдняй iнфармацыi, эфектыўна знішчаюць вірус);
 
пры кашлі і чханні прыкрываць рот і нос сурвэткай або згібам локця; пасля гэтага сурвэтку адразу выкінуць, а рукі вымыць;
 
захоўваць дыстанцыю і трымацца ад людзей (асабліва ад хворых) на адлегласці як мінімум 1 м;
 
па магчымасці не чапаць рукамі вочы, нос і рот — гэта стандартны шлях траплення віруса ў арганізм праз заражаныя паверхні (таму так важна мыць рукі);
 
не есць прадукты — асабліва жывёльнага паходжання — без іх тэрмічнай апрацоўкі (так, верагодна, адбылося першае заражэнне коранавірусам).

Піце больш вадкасці, асабліва цёплай, ужывайце вітаміны, пазбягайце месцаў масавага скаплення людзей.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: