У Беларусі затрымалі замежніка, падазраванага ў тэрарыстычных дзеяннях

Дзяржсакратар Рады бяспекі Станіслаў Зась расказаў Радыё Свабода 9 кастрычніка пра затрыманне ў Беларусі 30-гадовага расіяніна, падазраванага ў тэрарызме і ўдзеле ў «Ісламскай дзяржаве». Цяпер з'явіліся падрабязнасці.
ru.tsn.ua

ru.tsn.ua

Афіцыйны прадстаўнік Генеральнай пракуратуры Дзмітрый Брылёў расказаў Tut.by, што 4 кастрычніка ў мінскім аэрапорце затрымалі 30-гадовага грамадзяніна Расіі, ордэр на арышт якога выдалі ў Аўстрыі.

Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА №1 у Мінску, цягам 40 дзён аўстрыйскі бок мае падрыхтаваць дакументы, на падставе якіх будуць прымацца далейшыя рашэнні.

«Паводле папярэдніх звестак, мужчыне інкрымінуюць забойства, злачынствы, звязаныя з тэрарызмам, прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў і ўдзел у злачыннай арганізацыі — гаворка аб „Ісламскай дзяржаве“», — расказаў Дзмітрый Брылёў.

Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Станіслаў Зась раней казаў, што затрыманы «будзе выдадзены адпаведным службам», але не ўдакладняў, службам якой краіны.

Паводле Зася, сур’ёзных перадумоваў для тэрарыстычнай пагрозы і распаўсюду тэрарыстычных ідэалогій у Беларусі няма, але любая краіна цяпер не застрахаваная ад атакаў, у тым ліку ад кібератакаў. Ён дадаў, што сярод знешніх рызыкаў для Беларусі – транзіт асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці, спробы правесці фінансавыя аперацыі з грашыма для тэрарыстаў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Антаніна
  • 2018-10-11 17:41:47
Трэба "адзьдзячыць" здраднікам Радзімы, якія скасавалі мяжу з Расеяй, каб да нас ваольна прыяжджалі гвалтаўнікі, махляры, забойцы, тэрарысты з "братняй" Расеі, каб яны ў чыстым полі дзьвярэй не знайшлі!

Каментаваць