У Беларусі збудавалі першую ў краіне ветраэлектрычную станцыю

Гэта дасць магчымасць беларускай энергасістэме эканоміць штогод каля 4,5 млн кубаметраў прыроднага газу.
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота



У Беларусі завершана будаўніцтва першай у краіне ветраэлектрычнай станцыі (ВЭС), паведаміла прэс-служба міністэрства энергетыкі.

"Электраэнергія, якая выпрацоўваецца экалагічна чыстай энергакрыніцай, пачала паступаць у сетку Гарадзенскай энергасістэмы", — праінфармавалі ў Мінэнерга.

Там удакладнілі, што станцыя размешчана ў Наваградскім раёне. У яе склад увайшлі шэсць установак магутнасцю па 1,5 МВт кожная: пяць — зноў пабудаваных і адна уведзеная ў эксплуатацыю ў 2011 годзе. Усе шэсць установак звязаны кабельнымі лініямі 10 кВ з ізноў пабудаванай падстанцыяй "Ветрапарк", праз якую ажыццяўляецца сувязь з электрычнай сеткай энергасістэмы.

У пэрыяд комплекснага апрабавання ВЭС выйшла на намінальную магутнасць 9 МВт. Разліковая гадавая выпрацоўка новай ветраэлектрастанцыі складае 22,07 млн квт. г.

«Гэта дасць магчымасць беларускай энергасістэме, выкарыстоўваючы энергію ветру, эканоміць штогод каля 4,5 млн кубаметраў прыроднага газу», — адзначылі ў Мінэнерга.

Паводле беларускай службы Польскага радыё

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: