У Беларусі зменяць дзяржаўны герб

У закон пра дзяржаўныя сімвалы плануюць унесці змены, законапраект распрацавалі ў Міністэрстве юстыцыі, піша tut.by.

Як паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску міністр Алег Сліжэўскі, дзяржаўны герб зробяць больш міралюбным, каб ён пазітыўна ўспрымаўся і ў Беларусі, і на міжнароднай арэне.

Малюнак новага герба Мінюст пакуль не распаўсюдзіў, але ў інтэрнэце з'явілася такая карцінка. Злева — стары герб, справа — новы. Яна адпавядае апісанню, якое дае ведамства.

Па словах Сліжэўскага, грамадзяне неаднаразова звярталіся з прапановамі ўнесці карэкціроўкі ў малюнак герба. Над змяненнем працаваў геральдычны савет пры Лукашэнкі.

Спецыялісты прыйшлі да высновы, што выява мае патрэбу ва ўдасканаленні. Да прыкладу, зараз зорка ўверсе герба мае выразныя грані.

— У такім выглядзе сімвал больш ужываецца ў мілітазаваных малюнках, бо носіць ваяўнічы характар, —  падкрэсліў міністр. — Рэспубліка Беларусь — міралюбная дзяржава, якая захоўвае нейтралітэт, не разглядае агрэсію як спосаб сваёй палітыкі. Неабходна прывесці герб у адпаведнасць з міралюбным зместам, каб герб успрымаўся пазітыўна.

Якія яшчэ змены будуць унесены ў малюнак герба?

Малюнак канюшыны і лёну стануць больш аб'ёмнымі, як і стужкі, якія апраўляюць кветкі. Удакладнены малюнак контуру тэрыторыі дзяржавы, ён стане залатым — у тон сонечных прамянёў. Выявы мацерыкоў стануць больш выразнымі і геаграфічна выверанымі. Больш выразным будзе мастацкае рашэнне стужкі з надпісам «Рэспубліка Беларусь».

Тэрміны замены старога герба на абноўлены пакуль не вызначаны, законапраект накіраваны ў палату. Колькі грошай з бюджэту будзе выдзелена на абнаўленне дзяржаўнага сімвала, пакуль не называецца. Але, па словах, Сліжэўскага, будзе прадугледжаны пераходны перыяд.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: