У Беларусі змянілі спіс тавараў, якія павінны быць у крамах

У Беларусі адкарэктавалі асартыментны пералік тавараў, якія абавязкова павінны прадавацца ў крамах. Напрыклад, цяпер харчовыя крамы плошчай ад 200 квадратных метраў павінны будуць прапаноўваць ваду ў шкляной тары, а не толькі ў пластыкавай. Улады таксама скарацілі асартыментны пералік айчынных яблыкаў, якія абавязкова павінны быць у наяўнасці.
Фота: Аляксандр Васюковіч, TUT.BY

Фота: Аляксандр Васюковіч, TUT.BY

Змены прадугледжаныя пастановай МАРГ № 53 ад 25 чэрвеня 2019 года.

У прыватнасці, у дакуменце сказана, што харчовыя крамы павінны прадаваць мінеральную і пітную ваду ў тым ліку ў шкляной тары. У ўніверсамах і супермаркетах плошчай да 999 квадратных метраў павінна быць не менш за два найменняў мінералкі і двух найменняў пітной вады ў шкле, у супермаркетах плошчай ад 1000 да 3999 квадратных метраў і гіпермаркетах — не менш за тры.

Вада ў шкляной тары будзе абавязкова прадавацца і ў некаторых невялікіх крамах. У спецыялізаваных і вузкаспецыялізаваных харчовых крамах плошчай 200 квадратных метраў і больш — па два найменні мінеральнай і пітной вады, у павільёнах і крамах паўсядзённага попыту са змяшаным асартыментам плошчай 200 квадратных метраў і больш — таксама па два найменні.

Пастанова МАРГ змяніла і асартыментныя пералікі яблыкаў, прычым у меншы бок. Нагадаем, мінулай восенню крамы абавязалі прадаваць больш айчынных яблыкаў. Цяпер жа асартыментныя пералікі вярнуліся да ранейшых лічбаў. Напрыклад, маленькія прадуктовыя крамы ў сезон павінны прапаноўваць мінімум адзін гатунак яблыкаў замест ранейшых двух, а гіпермаркеты — тры гатункі, а не шэсць.

Змены закранулі і крамы, якія гандлююць нехарчовымі таварамі. Цяпер яны абавязаныя прадаваць падгузнікі для дарослых (крамы плошчай да 500 квадратных метраў — мінімум адно найменне, звыш 500 — мінімум два) і аднаразовыя гігіенічныя пялёнкі (прынамсі адно найменне па-за залежнасці ад плошчы крамы).

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.


Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: