Пётр Рабаў, фота з youtube
Таксама знік чалавек, які павінен быў яго праводзіць, паведамляе анархісцкі сайт
pramen.io. У выніку Пятра Рабава знайшлі ў ІЧУ Баранавіцкага ГАУС. Пазней стала вядома што каля 12.20 яго павезлі ў суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічаў.
Нагадаем, лекцыя П.Рябова ў Гродне, якая павінна была прайсці 9 кастрычніка, была
атакаваная АМАПам, было затрымана 19 чалавек, кнігі Рабава забраныя для праверкі на «экстрэмізм».
Стала вядома, што Пётр Рабаў арыштаваны на 6 сутак за "нецэнзурную лаянку" па арт. 17.1 КаАП РБ, а таксама па арт. 17.11 (выраб і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) за часопіс "Свобода или смерть".
У заключэнні Пётр Рабаў абвясціў галадоўку.