У Беларусі зноў можна наведваць лясы ў 44 раёнах

Пра гэта сведчыць інтэрактыўная мапа на сайце Міністэрстве лясной гаспадаркі, перадае Белсат.
З 5 траўня можна трапіць у лясы на тэрыторыі наступных раёнаў:

Гарадзенская вобласць – Лідскі, Воранаўскі, Іўеўскі, Ашмянскі, Смаргонскі, Астравецкі, Шчучынскі, Мастоўскі;
Мінская вобласць – Вялейскі, Маладзечанскі, Крупскі, Чэрвенскі, Слуцкі, Капыльскі, Нясвіжскі, Клецкі;
Магілёўская вобласць – Бабруйскі, Асіповіцкі, Кіраўскі, Клічаўскі, Краснапольскі, Кастюковіцкі, Хоцімскі, Крычаўскі, Клімавіцкі;
Гомельская вобласць – усе раёны, апроч Светлагорскага, Акцябрскага, Жыткавіцкага.

Літаральна тыдзень таму можна было наведваць лясы толькі ў двух раёнах Беларусі.

Ад пачатку года ў Беларусі адбылося 320 лясных пажараў. Большасць па віне чалавека.

belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!