У Беларусі зноў пройдуць Тыдні Германіі

На працягу 16 гадоў кожную восень пад патранажам Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі праводзяцца Тыдні Германіі. У гэтым годзе яны пачнуцца 24 верасня і прадоўжацца да 31 кастрычніка ўключна.
beautifulplace.by

beautifulplace.by

Пасольства запрашае ўсіх, хто хоча пазнаёміцца з нямецкай культурай, мовай і грамадствам, наведаць шматлікія мерапрыемствы ў дванаццаці беларускіх гарадах.

Прапаноўваецца разнастайная праграма:

• у дзень адкрыцця Тыдняў Германіі канцэрт у філармоніі «…Бо каханне, як смерць — моцнае» — музычныя творы эпохі барока на тэксты ветхазаветнай кнігі «Песня Песень»;

• кінапаказы: сучасныя кароткаметражныя стужкі, мастацкія фільмы ў арыгінале на нямецкай мове з субтытрамі на рускай, дакументальны фільм у Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна, а таксама нямы фільм «Фаўст» (1926) Фрыдрыха Вільгельма Мурнау, які будзе дэманстравацца ў чатырох гарадах з жывым
музычным суправаджэннем у выкананні аўтара музыкі Вольгі Падгайскай і ансамбля «Five-storey-ensemble»;

• чытанні з вядомымі нямецкімі аўтарамі, выставы, майстар-класы і лекцыі на спецыяльныя тэмы;

• творчыя мерапрыемствы і магчымасць прыняць удзел у захапляючых акцыях у бібліятэках Баранавічаў, Барысава і Маладзечна;

• а таксама многія іншыя невялікія і буйныя мерапрыемствы ва ўсіх рэгіёнах Рэспублікі Беларусь.

Тыдні Германіі праводзяцца Пасольствам Федэратыўнай Рэспублікі Германія сумесна з Інстытутам імя Гётэ ў Мінску, прадстаўнікамі нямецкіх культурных арганізацый у супрацоўніцтве з беларускімі ўстановамі і партнёрамі.

Праграма Тыдняў Германіі апублікавана на сайце і ў фэйсбуку.

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: