У беларускай латарэі сарвалі джэкпот амаль у 4 мільёны рублёў

Джэкпот амаль у 4 мільёны рублёў сарвалі ў Беларусі ў латарэі "Спортлато 6 з 49", піша «Еўрарадыё»

6 чэрвеня ў розыгрышы перамагла адна стаўка. Гулец здолеў угадаць шэсць лічбаў з шасці. Яго выйгрыш склаў 3 973 635 рублёў.

Па словах арганізатараў, якія перадае TUT.by, пераможную стаўку зрабілі ў Магілёве. Шчаслівымі сталі нумары 16, 27, 11, 32, 9, 41. Каб атрымаць свой выйгрыш, шчасліўчык павінен звязацца з арганізатарамі і паказаць чэк-прагноз. Выйгрышы ў электронных інтэрактыўных гульнях у Беларусі не абкладаюцца падаткамі.

euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!