У беларускіх ізалятарах усе супраць Лукашэнкі

Сцены жодзінскага ізалятару пакінуў грамадскі актывіст Вячаслаў Сіўчык.

Фота з фэйсбука Juraś Navicki

Ягоныя блізкія да апошняй хвіліны не былі ўпэўненыя, ці пабачаць яго сёння.

«Дагэтуль не магу супакоіцца. Я шчаслівая, што ён дыхае вольным паветрам», — кажа Галіна, маці Вячаслава.

Сіўчык адбыў 15 содняў арышту за акцыю абароны Курапатаў.

Лідар руху салідарнасці «Разам» перакананы, што такім чынам улады ізалявалі яго ад удзелу ў акцыі, прымеркаванай да Дня Волі 25 сакавіка ў Менску.

Дух актывістаў у поўным парадку

«Адчувалася, што ёсць падтрыманне, што мы не адны. Цэлы калідор быў адных рэпрэсаваных: моладзь, анархісты, розныя людзі. Зараз нас вывозілі, нікога не засталося, пакінулі без працы людзей», — паўжартам зазначыў Алесь Славінскі з Руху «За Свабоду».

Алег Корбан таксама на волі

Таксама сёння ў Менску на свабоду выйшаў кіраўнік грамадскага абʼяднання «Альтэрнатыва» Алег Корбан. Ён адбываў дзесяць содняў адміністратыўнага арышту за ўдзел у “Маршы абураных беларусаў”, які прайшоў у Мінску 17 лютага.

«Усе сукамернікі разумеюць, што адбываецца ў краіне, усе наракаюць, усе супраць»

У Горадні сустрэлі актывіста Руху “За свабоду” Эдварда Дмухоўскага. Ён адбыў 15 содняў арышту за сакавіцкую акцыю недармаедаў. Яму давялося сядзець у адной камеры з сапраўднымі парушальнікамі правапарадку.

«Усе сукамернікі разумеюць, што адбываецца ў краіне, усе наракаюць, усе супраць. У пэўным сэнсе гэтае ІЧУ, гэтыя людзі — гэта рэальная Беларусь і наступствы рэжыму», — сведчыць Эдвард.

Працягваюцца суды, прычым з падвойнымі спагнаннямі

Грамадскі актывіст з Пінску Ігар Салавей арыштаваны на пяць содняў арышту і аштрафаваны на дзесяць базавых велічыняў за ўдзел у акцыі 26-га сакавіка

Севярынца не пакідаюць у спакоі

Сустаршыню аргкамітэту «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» Паўла Севярынца, які адбывае арышт, аштрафавалі на 1150 рублёў за акцыю салідарнасці ля будынку КДБ тыдзень таму.

Цяпер Паўла чакае яшчэ адзін, паводле чарговасці, ужо чацвёрты суд. У ізалятары ён атрымаў новы пратакол. Гэтым разам па справе ўдзелу ў акцыі сустрэчы вызваленых арыштантаў з Акрэсціна 30-га сакавіка, калі палітыкі і актывісты разгарнулі ля сценаў ізалятару бел-чырвона-белы сцяг.

Ян Бабіцкі, «Белсат»



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: