У беларускіх школах будуць вучыцца абараняць суверэнітэт і вывучаць зброю

Для вучняў VIII–IX класаў беларускіх школаў увялі факультатыў «Школа юных абаронцаў Айчыны». Мэта — навучыць абараняць сувэрэнітэт Беларусі. Заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень, піша Свабода.

Міністэрства адукацыі ўвяло для вучняў VIII–IX два новых факультатывы: «школа юных абаронцаў Айчыны» і «уводзіны ў спартовец-пэдагагічныя прафесіі». Адпаведная пастанова Мінадукацыі апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.

На факультатыве «Школа юных абаронцаў Айчыны» будуць займацца «выхаваннем у вучняў грамадзянскі і патрыятызму на аснове засваення ведаў па асновах ваеннай справы і азнаямлення з сучасным станам беларускага войска».

Таксама будуць вывучаць правілы бяспекі пры абыходжаньні са зброяй і засвойваць «першасныя навыкі валодання стралковай зброяй»
Адна з мэтаў факультатыву — «фарміраванне смеласці і рашучасці, разумення асабістай адказнасці за абарону радзімы».

Факультатыў разлічаны на 70 гадзінаў, па 35 гадзінаў у VIII і столькі ж у IX клясе. Заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень.

Другі факультатыў — «уводзіны ў спартова-пэдагагічныя прафэсіі» разьлічаны на «свядомы выбар школьнікаў» гэтых прафесій у будучыні.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!