У Берасці маці ў дэкрэце пасадзілі экасад

Маладыя маці разам са сваімі дзецьмі падтрымалі акцыю "1000 дрэваў да тысячагоддзя Берасця" і дапамаглі высадзіць экасад на Ціхай вуліцы. Канцэпцыя саду — "Расцем разам!" Сталеючы, дзеці змогуць назіраць, як "іхнія" саджанцы пераўтвараюцца ў дарослыя дрэвы.

Да бізнесменаў, банкаўскіх працоўных, супрацоўнікаў спартовага комплексу і гарадской адміністрацыі зранку 11 красавіка дадаліся і маці-дэкрэтніцы з дзецьмі. Нават невялікі дождж са снегам і ўсяго +4 на тэрмометры не пазбавілі сабраўшыхся імпэту. Маці-дэкрэтніцы спрацавалі аператыўна: садовы інвентар і міні-інструктаж атрымалі. саджанцы ў ямкі пасадзілі, зямлёй засыпалі, палілі — і гатова!


Дзеткі працавіта топалі з цацачнымі лапаткамі і лейкамі, дзеці пастарэй дапамагалі матулям: і дрэўцы паліць і за братамі і сёстрамі прыглядзець.

Арганізавалі мерапрыемства супрацоўнікі эколага-біялагічнага профілю Брэсцкага цэнтру турызма і краязнаўства дзяцей і моладзі. Цэнтр знаходзіцца на вуліцы Ціхай, тут жа і спецыяльная тэрыторыя, дзе школьнікі вучацца вырошчваць кветкі і сельскагаспадарчыя культуры. Частку гэтай тэрытрыі вырашылі адвесці пад экасад.

"Старшая дачка наведвае ў цэнтры кружок "Азбука прыроды", — расказвае Алеўціна, адна з маці-удзельніц. - Нас запрасілі саджаць сёння дрэвы, настрой выдатны, эмоцыі толькі станоўчыя. Будзем прыходзіць сюды і паказваць дзеацям, як выраслі саджанцы".

Саджанцаў высадзілі больш 20, сярод іх не толькі дрэвы, а і дэкаратыўныя хмызнякі: керыя, дэйцыя, спірэя, берасклет, вяз коркавы, ёлка калючая, яблыня ягадная і г.д.



У далейшым супрацоўнікі цэнтру плануюць падсаджваць расліны па меры паступлення саджанцаў. З'явяцца зоны хвойных раслінаў, ліственых, прыгожа квітнеючых і з дэкаратыўнымі пладамі.

Паводле greenbelarus.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!