У Берасці праезд стаў каштаваць як у Мінску

Улады Берасцейшчыны пастанавілі павялічыць кошт праезду ў грамадскім транспарце ў рэгіёне, паведамляе Белсат
Фота: sputnik.by

Фота: sputnik.by

Паводле рашэння Берасцейскага аблвыканкаму № 713 ад 3 снежня, якое апублікаванае 10 снежня і ўступае ў моц пасля апублікавання, талончык на адну паездку на звычайных і хуткасных маршрутах вобласці падаражэе на 5 капеек – да 60 капеек, а на экспрэсных – да 70 капеек.

На 1 капейку павялічацца і тарыфы на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах за адзін кіламетр праезду.

Нагадаем, што яшчэ ў верасні беларускія транспартавыя кампаніі накіравалі ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю свае прапановы павялічыць тарыфы на праезд у гарадскім грамадскім транспарце.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: