У Берасці судзяць 8-ю групу абвінавачаных у «карагоднай справе»

У рамках гэтай крымінальнай справы пакаралі ўжо больш за 80 чалавек. Усіх іх абвінавацілі ва ўдзеле летась 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекту Машэрава, піша Свабода.
Карагод у Берасці на пратэстах 13 верасня

Карагод у Берасці на пратэстах 13 верасня


Паводле Следчага камітэту Берасцейскай вобласці, вызначана 115 асобаў, якія мелі дачыненне да гэтага «злачынства».

Праваабаронцы паведамляюць, што сёння на лаве падсудных 6 фігурантаў.

Пружанец Алег Кулеша (ужо больш за 3 месяцы ў берасцейскім СІЗА № 7)
Мікіта Дзмітрыеў
Ганна Кашырскіх
Сяргей Кунцэвіч
Дзмітрый Макарэвіч
Таццяна Пякарская

Згодна з версіяй абвінавачання, падсудныя ў групе з іншымі асобамі наўмысна «ўзялі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Іх дзеянні нібыта былі спалучаныя з непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, пацягнулі за сабой парушэнне працы транспарту, арганізацыяў і прадпрыемстваў. З прычыны прастою тралейбуснаму парку нанесеная шкода ў суме 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму – 40 рублёў 37 капеек, на некалькі гадзін закрыліся гандлёвыя павільёны і рэстаран хуткага харчавання.

Агулам на гэты момант вынеслі ўжо 7 калектыўных прысудаў. Суддзі, якія каралі фігурантаў «карагоднай справы»: Святаслаў Каліна, Дзмітрый Шурын, Іна Клышпач, Сяргей Маручак, Яўген Брэган, Дзмітрый Куроўскі, Вера Філонік.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: