Затрымалі вэтэрана-«афганца» за бел-чырвона-белы сцяг

Ветэран з бел-чырвона-белым сцягам прайшоў літаральна тры хвіліны за "Неўміручым палком".

Аляксандар Сахарук

Аляксандар Сахарук

Пра гэта Свабодзе паведаміў берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

«Аляксандр апрануўся ў вайсковую форму, пачапіў мэдаль, бел-чырвона-белую стужку і пайшоў на мерапрыемства на скрыжаваньні вуліц Леніна і Машэрава. Калі калона рушыла ў бок крэпасці, ён узняў бел-чырвона-белы сцяг і прайшоў з ім хвіліны тры проста за "Неўміручым палком“. Да Аляксандра падышлі асобы ў цывільным і загадалі прыбраць сцяг. Ён адмовіўся, патлумачыўшы, што гэта ягоная нацыянальная годнасць. У выніку, яго забралі і даставілі ў Ленінскі РАУС, дзе ён цяпер і знаходзіцца», — расказаў праваабаронца.

Уладзімер Вялічкін дадаў, што Аляксандар Сахарук — вэтэран вайны ў Афганістане, ён узнагароджаны баявым мэдалём «За адвагу».

svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: