У Бярозаўцы прайшоў экалагічны флэш-моб

Некалькі неабыякавых людзей апранулі на твары медыцынскія рэспіратары і такім чынам моўчкі нагадалі жыхарам і гасцям горада пра вялікую праблему забруджвання паветра шкоднымі выкідамі вытворчасці шкловаты.

Інсталяцыя доўжылася каля хвіліны, пасля чаго беразаўчане спакойна разышліся па сваіх справах. Па словах удзельнікаў флэш-мобу, толькі такім чынам можна абсалютна не парушаючы правапарадку выказацца наконт экалагічнай праблемы ў горадзе.

Тыдзень таму ў Бярозаўцы прайшоў экалагічны пікет супраць шкодных выкідаў вытворчасці шкловаты, якая размешчаная ў цэнтры горада. Праз некаторы час за гэта на грамадскага актывіста Вітольда Ашурка быў складзены пратакол і справа накіраваная ў суд Лідскага раёна.

Паводле "Гарадзенскай вясны"

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: