Краіна развіталася з Вітольдам Ашуркам (фота)

Жыхара Бярозаўкі, актывіста дэмакратычнага руху Вітольда Ашурка пахавалі сёння ў Бярозаўцы.

Жыхара Бярозаўкі, што на Лідчыне, Вітольда Ашурка затрымалі спачатку 9 жніўня на некалькі дзён, а потым 19 верасня, асудзілі на 30 дзён арышту за ўдзел у 8 мітынгах. 13 кастрычніка ён сустрэў за кратамі сваё 50-годдзе. 19 кастрычніка, адбыўшы арышт у лідскім ЦІПе, Вітольд на волю не выйшаў, а быў затрыманы ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Таксама Вітольда абвінавацілі ў гвалце ў дачыненні да міліцыянта (арт. 364 Крымінальнага кодэкса) падчас пратэстаў 9 жніўня.

Вітольда Ашурка асудзілі на закрытым пасяджэнні 18 студзеня ў Лідскім раённым судзе на 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Палітвязень Вітольд Ашурак нечакана памёр у шклоўскай калоніі 21 траўня. Сваякам сказалі, што ў яго спынілася сэрца. Жонка Вітольда Ашурка сказала журналістам, што муж раней ніколі не меў праблем з сэрцам.


Людзі адкрыта кажуць, што яго забілі. «Людзей шмат, ад пачатку горада мы ішлі з кветкамі, і мінакі, нават без нашых пытанняў, казалі нам, куды ісці», — перадае карэспандэнтка «НЧ».

Ламаюць яловыя галінкі і кідаюць на шлях, па якім пойдзе пахавальнае шэсце.

У жалобнай працэсіі каля дзвюхсот чалавек.



Брат Андрэй узгадаў: «Калісьці Вітольд сказаў: "Калі я буду старым і памру, накрыйце мяне нашым сцягам". Старым стаць у яго не атрымалася, але яго воля — закон». І накрыў Вітольда сцягам


Людзі праспявалі «Магутны Божа».


Развітацца з Вітольдам прыехалі прадстаўнікі Еўрасаюза і амбасады ЗША.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: