У Боне адбудзецца XIV Глабальны медыяфорум кампаніі Deutsche Welle

14-15 чэрвеня 2021 года ў Боне адбудзецца XIV Глабальны медыяфорум кампаніі Deutsche Welle на тэму «Disruption and Innovation» у анлайн-фармаце. Мова канферэнцыі — англійская.


Deutsche Welle распрацуе для гэтага лічбавую платформу з эксклюзіўнымі прапановамі, якія будуць даступныя ўдзельнікам для дыскусій, семінараў і абмеркаванняў.

Падчас шматлікіх стрымаў, якія будуць транслявацца ў прамым эфіры з Бона, прадстаўнікі СМІ з усяго свету разам са спецыялістамі і мультыплікатарамі (блогерамі, інтэрнэт-актывістамі, творцамі перамен і інфлюэнсерамі) у сферы палітыкі і грамадзянскай супольнасці, культуры і адукацыі, эканомікі і навукі паразважаюць на тэму падрыўных інавацый.

Якія выклікі прадстаўляюць гэтыя працэсы для СМІ і палітыкі, эканомікі і грамадства, і які нявыкарыстаны патэнцыял хаваецца там? Як медыякампаніі могуць творча выкарыстоўваць штучны інтэлект? І якія прыёмы дапамогуць зрабіць асвятленне падзей больш разнастайным?

Удзельнікі Глабальнага медыяфоруму 2021 даведаюцца пра выклікі і магчымасці, якія стварае сіла падрыўных інавацый, і змогуць ужываць гэтыя тэхналогіі ў сваёй працы.

Да ўдзелу ў Глабальным медыяфоруме запрашаюцца прадстаўнікі СМІ, журналісты, блогеры, інтэрнэт-актывісты і спецыялісты.

Зацікаўленыя ва ўдзеле могуць даслаць заяўку з указаннем электроннага і паштовага адрасоў не пазней за 4 лютага 2021 года на адрас аддзела прэсы Пасольства Германіі ў Мінску: info@minsk.diplo.de

Дадатковую інфармацыю пра змест і праграму канферэнцыі можна знайсці на сайце www.dw.com/gmf

Паводле прэс-рэлізу Пасольства Германіі ў Беларусі



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: