У БПЦ патлумачылі, чаму не пазбавілі сану святара Бурыкіна, якога вінавацяць у згвалтаванні дачкі

Прэс-сакратара Беларускай праваслаўнай царквы Сяргей Лепін патлумачыў, чаму Канстанцін Бурыкін, вядомы як «бацюшка са свастыкай», не пазбаўлены сану. Пра гэта піша Белсат.
Адпаведнае пытанне пра гэта задаў у «Facebook’у» сакратар грамадзкай назіральнай камісіі аховы помнікаў пры Міністэрстве культуры Павал Каралёў.

«Сапраўды, на дадзены момант Бурыкін не пазбаўлены сану, а забаронены ў святарскім служэнні, бо артыкул, паводле якога ён асуджаны, не ўтрымлівае ў сабе кананічнага злачынства, якое прадугледжвае такую меру ўздзеяння. Проста за факт захоўвання ржавага востава пісталеціка і патрона не ад яго не пазбаўляюць сану. Абставіны справы не трымаюць магчымасці асуджэння Бурыкіна завочна, без ягонай прысутнасці на царкоўным судзе», – адзначыў Лепін.

Нагадаем, у 2017 годзе суд Заводскага раёну Менску прызнаў святара Канстанціна Бурыкіна вінаватым у незаконным захоўванні зброі і боепрыпасаў і прысудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Вясной міліцыя распавяла пра новую крымінальную справу ў дачыненні да «бацюшкі са свастыкай» па яшчэ адным артыкуле: паводле версіі следства, ён, будучы ў 2014-2016 гадах намеснікам кіраўніка «Беларускай федэрацыі паўэрліфтынгу», выдаткаваў на ўласныя патрэбы частку грошай, якая прызначалася на камандзіроўкі спартоўцам. Шкоду ацанілі ў 17,5 тысячы рублёў. На гэтым тыдні намеснік генпракурора Аляксей Стук паведаміў, што пра трэццю справу: Бурыкіна вінавацяць у «гвалтоўных дзеяннях сексуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетняга». Пацярпелай па справе з’яўляецца ягоная дачка – Бурыкін гвалтаваў дзяўчыну ў перыяд з 2012 па 2016 год (дачка 1999 года народжання).

Прадстаўнік БПЦ адзначае, што «сана не пазбаўляюць на падставе патрабаванняў блогераў і журналістаў, калі тыя ва ўстаноўленым парадку не дакажуць свае абвінавачванні ў злачынствах, якія патрабуюць такую меру».

«Па пытанні гвалту малалетніх – толькі праз грамадзянскі суд», – дадаў Лепін.

Прэс-сакратар адзначыў, што Царква не валодае ўласным судом і сродкамі дазнання па крымінальных справах для духавенства, і сама не праводзіць следства.

«На час следства клірыкі заўсёды забараняюцца ў святадзействе – да высвятлення абставінаў і рашэння суда. Калі ва ўстаноўленым законам парадку будзе даказаная віна Бурыкіна ў згвалтаванні малалетняй дачкі, то яго пазбавяць сану. Як паказвае практыка правапрымянення, па такіх абвінавачваннях рашэнне аб пазбаўленні сану можа быць вынесена і ў адсутнасці абвінавачанага клірыка на царкоўным судзе – завочна», – тлумачыць Лепін.

Што тычацца свастыкі, якая засталася на целе Бурыкіна, то, паводле Лепіна, яна «з’яўляюцца вынікам яго ранейшага жыцця, у якой ён раскаяўся і прыхільнасць да якой больш не выяўляў». «У адваротным выпадку, пропаведзь нацызму сапраўды магла б стаць падставай для пазбаўлення яго сану. Але за тое, што магло быць, і невядома, ці было, а, значыць, не было, сану не пазбаўляюць», – дадаў прадстаўнік БПЦ.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!