У Брэсце адбываецца шэсце супраць акумулятарнага завода

Як паведамляе тэлеграм-канал Баста, у Брэсце распачалася традыцыйная нядзельная акцыя супраць акумулятарнага завода.
Апоўдні 21 красавіка людзі сабраліся ў цэнтры Брэста на плошчы Леніна. Такія акцыі адбываюцца ўжо больш за год. Жыхары Брэста кормяць птушак, абмяркоўваюць апошнія навіны і свае далейшыя планы па супрацьстаянні акумулятарнаму заводу.

У сённяшняй акцыі, па словах журналістаў, прымае ўдзел звыш 250 чалавек. З плошчы Леніна людзі рухаюцца шэсцем па вуліцах гораду. Калона людзей павялічваецца, новыя ўдзельнікі далучыліся ў раёне вуліцы Савецкай. Людзі скандуюць «Не заводу!»



Па заканчэнні акцыі людзі сталі разыходзіцца групамі, каб не дазволіць міліцыі кагосьці затрымаць, як гэта ўжо неаднаразова адбывалася падчас акцый.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!