У Брэсце анархісты адсядзелі 5 сутак, але ім прысудзілі наступны адміністратыўны арышт

За ўдзел у пратэстах 5 сакавіка ў Брэсце паўторна асудзілі Андрэя Дзенюшкіна, Руслана Халікава, і Дзмітрыя Леўчука.

Анархістаў затрымалі супрацоўнікі ў цывільным, калі маладзёны вярталіся дадому ў дзень маршу. Ім далі па 5 сутак, хлопцы павіны былі выйсці на свабоду 10 сакавіка, але ў вызначаны час з ізалятару не выйшлі, маладзёнаў 13 сакавіка судзілі паводле артыкула 17.1 КаАП Рэспублікі Беларусь і зноў прысудзілі 5 сутак арышту, паведамляе belsat.

Пры гэтым на працэс да анархістаў не пусцілі нікога акрамя сваякоў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: