У Брэсце бацькі патрабуюць аднавіць на працы дырэктарку школы, у якой на выбарах перамагла Ціханоўская

Пра гэта паведамляецца ў тэлеграме.
Алена Буглаева

Алена Буглаева

У Брэсце каля школы-сада №10, дзе пасля выбараў звольнілася дырэктарка Алена Буглаева, сабраліся бацькі і неабыякавыя людзі. Яны патрабуюць аднавіць на пасадзе дырэктара. Напісалі заяву на імя начальніка аддзела адукацыі Маскоўскага раёна.

Неўзабаве прыехала Святлана Басакіна — начальнік упраўлення адукацыі Маскоўскага раёна і выйшла да бацькоў. Яна сказала, што Алена Буглаева звольнілася сама.

Людзі праводзілі яе крыкамі "ганьба"!

Алена Буглаева была вымушаная звольніцца пасля выбараў — на яе ўчастку выйграла Святлана Ціханоўская з перавагай галасоў больш чым у два разы.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: